ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Міжнародны круглы стол “Беларусь і Біблія”
Кватэрнае пытанне і адказ

Дэніс Элен Кэрал на занятках "Клуба кніжных прафесараў"

Дэніс Элен Кэрал на занятках "Клуба кніжных прафесараў"
Іншыя навіны

25 верасня ўдзельнікаў "Клуба кніжных прафесараў" прывітала Дэніс Элен Кэрал, навуковец Групы даследавання рукапісаў (ЗША), і правяла экскурсію па выстаўцы "Беларусь і Біблія".

Даследчыца падрабязна расказала пра рукапісную кніжную традыцыю, выраб папірусу і пергаменту, цяжкую працу рукапісцаў.

У экспазіцыі ўдзельнікі пабачылі разнастайныя рукапісныя і першыя друкаваныя Бібліі.

Затым дзеткі глядзелі відэа пра заснавальніка еўрапейскага кнігадрукавання Ёгана Гутэнберга і самі друкавалі старонку з Бібліі Францыска Скарыны.


Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам