ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Канферэнцыя “Беларусь: гісторыя і сучаснасць”
Уручэнне дзяржаўных узнагарод Рэспублікі Беларусь

Духоўнае адраджэнне грамадства і праваслаўная кніга

Духоўнае адраджэнне грамадства і праваслаўная кніга
Іншыя навіны

26–27 мая 2011 г. адбылася штогадовая навукова-практычная канферэнцыя “Духоўнае адраджэнне грамадства і праваслаўная кніга”.


Мерапрыемства праводзілася ў рамках ХVII Міжнародных Кірыла-Мяфодзіеўскіх чытанняў, арганізатарамі якіх выступілі Інстытут тэалогіі імя святых Кірылы і Мяфодзія Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, Рэспубліканскае навукова-даследчае ўнітарнае прадпрыемства “БелНДЦ «Экалогія»”, Міжнароднае грамадскае аб'яднанне “Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірылы”. Цяперашнія чытанні былі прысвечаны тэме “У адказнасці за тварэнне. Культура і адукацыя перад тварам экалагічных выклікаў”.

Канферэнцыя “Духоўнае адраджэнне грамадства і праваслаўная кніга” праходзіла на базе бібліятэкі прыходу ў гонар іконы Божай Маці “Усіх тужлівых Радасць”. На адкрыцці мерапрыемства настаяцель прыходу протаіерэй Ігар Карасцялёў зачытаў Вітальнае слова Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсёй Беларусі. Удзельнікаў таксама павітала Ясюк Марына Дзмітрыеўна, галоўны спецыяліст упраўлення культуры Мінгарвыканкама.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел госці з Расіі: іерадыякан Кірыла (Грыгор'еў), бібліёграф кнігасховішча Екацерынбургскай духоўнай семінарыі, і Галубятнікава Неаніла Дзмітрыеўна, загадчыца бібліятэкі Аляксандра-Неўскай лаўры (Санкт-Пецярбург).

Сёлета канферэнцыя, як і ўсе мерапрыемствы ХVII Міжнародных Кірыла-Мяфодзіеўскіх чытанняў, была прысвечана духоўна-асветніцкай місіі бібліятэк і экалагічным выклікам сучаснасці. Падчас дакладаў і дыскусій абмяркоўваўся шырокі спектр актуальных для сучаснага грамадства духоўна-маральных праблем: духоўны крызіс чалавека як першапрычына экалагічных выклікаў; роля праваслаўнай кнігі ў пераадоленні духоўнага крызісу; інфармацыйна-бібліяграфічная работа ў бібліятэцы ў дапамогу праваслаўнаму асэнсаванню актуальных праблем сучаснасці (глабалізацыя, экалагічныя выклікі, інфармацыйная агрэсія, ювенальная юстыцыя і інш.), захаванне і ўмацаванне нацыянальнай самасвядомасці (мова, праваслаўныя традыцыі і інш.) і патрыятызму беларускага народа; вопыт выкарыстання ў бібліятэках праваслаўнай літаратуры і сучасных інфармацыйных тэхналогій у духоўна-маральным, экалагічным, патрыятычным выхаванні чытачоў на праваслаўных традыцыях беларускага народа; праблемы чытання ў сучасным грамадстве, у т. л. праблемы чытання дзяцей і падлеткаў. Гэтыя праблемы зацікаўлена абмяркоўваліся ўдзельнікамі канферэнцыі, колькасць якіх павялічваецца з года ў год. Сёлета ў рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел звыш 120 чалавек: прадстаўнікі школьных, бібліятэк ВНУ, царкоўных бібліятэк, медыцынскія работнікі, вучоныя, святары, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў. Публічныя бібліятэкі сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь прадставілі больш за 30 спецыялістаў. Сярод іх былі як пастаянныя ўдзельнікі канферэнцыі, так і тыя, хто ўпершыню прыехаў падзяліцца сваім вопытам работы і пераняць нешта новае.

Спецыялісты публічных бібліятэк выступілі з дакладамі па актуальных тэмах чытання дзяцей і моладзі. Быў прадстаўлены ўнікальны вопыт супрацоўніцтва духоўна-асветніцкага цэнтра Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя І.Х. Каладзеева і Барысаўскага гарнізона ў патрыятычным і духоўна-маральным выхаванні вайскоўцаў. Інавацыйнымі формамі работы з дзецьмі і падлеткамі падзяліліся спецыялісты Цэнтральнай дзіцячай бібліятэкі імя М. Астроўскага г. Мінска. Вынікі сацыялагічнага даследавання “Свет чытання і каштоўнасці сучаснай моладзі” былі прадстаўлены спецыялістамі Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі. Пра новыя мерапрыемствы літаратурна-музычнай гасцінай “Пад шатамі духоўнасці” бібліятэкі-філіяла № 3 Полацкай гарадской бібліятэчнай сістэмы ўдзельнікі канферэнцыі змаглі не толькі пачуць з даклада бібліятэкара, але і прагледзець відэаролік з іх запісам. Вопыт супрацоўніцтва Семежаўскай сельскай бібліятэкі-філіяла Капыльскай раённай бібліятэчнай сеткі і праваслаўнай царквы ў рамках мэтавай праграмы па духоўна-маральным выхаванні дзяцей і падлеткаў “Будуем храм у душах” не пакінуў нікога раўнадушным. Новую грань у інфармацыйным рэсурсе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрыў для слухачоў агляд унікальных выданняў рэдкай і старадрукаванай кнігі як помнікаў духоўнасці і кніжнай культуры.

Шырокаму спектру экалагічных праблем была прысвечана разгорнутая кніжная экспазіцыя, прадстаўленая Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкай, якая выклікала жывы інтарэс у ўдзельнікаў канферэнцыі і атрымала шмат станоўчых водгукаў.

Для бібліятэкараў прыходскіх бібліятэк быў арганізаваны семінар па пытаннях камплектавання, каталагізацыі і асновах працы ў АБІС ІРБІС. Перад удзельнікамі канферэнцыі выступілі хор Мінскага духоўнага вучылішча і трыа Свята-Елісавецінскага манастыра (г. Мінск). Для жадаючых была арганізавана паломніцкая паездка да магілы святой Валянціны Мінскай.

Падводзячы вынікі работы канферэнцыі, яе ўдзельнікі пагадзіліся з меркаваннем настаяцеля прыходу ў гонар іконы Божай Маці “Усіх тужлівых Радасць”, які ў сваім звароце да сходу падкрэсліў, што праваслаўная царква, установы адукацыі і культуры стаяць на пярэдніх рубяжах абароны маралі і маральнасці, без якіх чалавецтва існаваць не можа, а надзейным памочнікам у падтрымцы экалогіі чалавечых душ з'яўляецца кніга, якая ніколі не знікне з нашай культуры.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе:  рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Кра 2024

Для наведвальнікаў залы мастацтваў (пам. 306) у межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі” падрыхтавана новая кніжная экспазіцыя “У казачным кругазвароце Валянціны Шобы”, прымеркаваная да 60-годдзя гродзенскай мастачкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя"

17 Кра 2024

16 красавіка ў дзень 90-годдзя з дня заснавання звання "Герой Савецкага Саюза" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прапануем новую віртуальную кніжную выставу “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”

17 Кра 2024

Віртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацый прапануе віртуальную кніжную выстаўку “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаную Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Віртуальныя выстаўкі

Бібліятэкарам