ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
14 лютага 1945 года. 85 дзён да Перамогі
Рэсурсы ВЧЗ у лічбавай трансфармацыі адукацыі

Духоўная асвета праз дзейнасць бібліятэк: да 500-годдзя з дня заснавання Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра

Духоўная асвета праз дзейнасць бібліятэк: да 500-годдзя з дня заснавання Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра
Іншыя навіны

12 лютага ў ДУ “Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Мінска” адбыўся круглы стол “Духоўная асвета праз дзейнасць бібліятэк: да 500-годдзя з дня заснавання Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра”.

У 2020 годзе ў Беларусі адзначаецца 550-годдзе з'яўленне Жыровіцкага абраза Божай Маці і 500-годдзе з дня заснавання Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра. Гэта значная падзея для культурнага жыцця краіны. Жыровіцкі Свята-Успенскі манастыр мае няпростую гісторыю, якая на працягу пяці стагоддзяў была шчыльна звязана з гісторыяй станаўлення і развіцця Беларусі. Сёння ён з'яўляецца адным з асноўных цэнтраў праваслаўя беларускага народа, а таксама ўваходзіць у лік найбуйнейшых архітэктурных ансамбляў краіны і яе найбольш вядомых славутасцей. Жыровіцкі абраз Божай Маці з'яўляецца асаблівай гісторыка-культурнай з'явай і ўваходзіць у спіс 100 самых значных праваслаўных святынь свету. Свята-Успенскі манастыр і абраз Жыровіцкай Божай Маці з'яўляюцца найважнейшымі духоўнымі сімваламі беларускага народа.

Значэнне духоўных святынь роднай зямлі ў патрыятычным і маральным выхаванні падрастаючага пакалення, роля бібліятэк у духоўнай асвеце праз кнігу і чытанне, іх уплыў на ўмацаванне сямейных асноў, станаўленне грамадзяніна і патрыёта – гэтыя і шэраг іншых пытанняў абмяркоўваліся падчас работы круглага стала ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя М. Астроўскага.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел кіраўнікі і спецыялісты бібліятэк, прадстаўнікі выдавецтваў рэспублікі і структур Беларускай праваслаўнай царквы.

Ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў рабоце круглага стала ўзяла ўдзел Рынкевіч Вольга Аляксандраўна – галоўны бібліятэкар навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства з дакладам "Арганізацыя рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання» як эфектыўная форма павышэння кваліфікацыі бібліятэкараў рэспублікі".

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.


Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам