ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Смерць Купалы: няшчасны выпадак, самагубства ці забойства?
Як беларускі супергерой змагаецца за дзіцячыя сэрцы

Дырэктар бібліятэкі ўдзельнічае ў IV Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі

Дырэктар бібліятэкі ўдзельнічае ў IV Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі
Іншыя навіны

29–30 чэрвеня ў Маскве праходзіць IV Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пры ўдзеле прэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, а таксама дэлегацый дзвюх дзяржаў.


Сёлета тэма маштабнай канферэнцыі – “Вектары інтэграцыйнага развіцця рэгіёнаў Расіі і Беларусі ў сферы высокіх тэхналогій, інавацый і інфармацыйнага грамадства”. Усяго на форуме арганізавана шэсць секцый, прысвечаных разнастайным пытанням рэгіянальнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі.

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці і пленарным пасяджэнні форуму, а таксама выступіў з дакладам “Дзейнасць Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па захаванні адзінай гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі і Расіі” на секцыі “Роля інфармацыйных тэхналогій у развіцці інстытутаў грамадзянскай супольнасці Саюзнай дзяржавы”.

Падчас свайго выступлення Раман Сцяпанавіч прэзентаваў мерапрыемствы, якія праводзяцца ў Беларусі і за мяжой у азнаменаванне 500-годдзя беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання, і запрасіў удзельнікаў пасяджэння на міжнародны кангрэс “500 гадоў беларускага кнігадрукавання” і выстаўку “Францыск Скарына і яго эпоха”.

Навіны

9 Ліп 2020

Вядомы музыка, краяўзнаўца, пісьменнік Юры Несцярэнка дэбютаваў як дзіцячы аўтар: у мінскім выдавецтве “Каўчэг” выйшла яго кніга для малодшых школьнікаў на беларускай мове “Чароўныя назвы”.

Навіны бібліятэк

Па Мазырскім краі – віртуальна ў летні дзень

8 Ліп 2020

Краязнаўчы напрамак сваёй дзейнасці працягвае Мазырская цэнтральная раённая бібліятэка імя А. С. Пушкіна Гомельскай вобласці. Яна прадаставіла віртуальнай чытальнай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адразу некалькі сваіх рэсурсаў пра край.

Бібліятэка анлайн

Інтэрв’ю з гендырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі да Дня Незалежнасці

7 Ліп 2020

А вы ведалі, што Беларусь займае 10-е месца ў свеце па колькасці бібліятэк на мільён насельніцтва? Да Дня Незалежнасці здымачная група тэлеканала АНТ прыехала ў беларускі храм кнігі, каб сустрэцца з яго кіраўніком.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

7 Ліп 2020

7 ліпеня 1882 года ў вёсцы Вязынка, што паміж Мінскам і Маладзечна, нарадзіўся Янка Купала. Звычайны беларускі хлапец з танклявымі рысамі твару мог паўтарыць лёс свайго бацькі – дробнага шляхціца, які жыў з арэнды зямлі.

Навіны бібліятэк

Нацыянальная бібліятэка Беларусі на міжрэгіянальным круглым стале “Метадычная служба рэгіянальных бібліятэк у сучасных умовах”

7 Ліп 2020

Да 75-годдзя Вялікай Перамогі 3 ліпеня 2020 года ў Пензенскай абласной бібліятэцы імя М. Ю. Лермантава ў фармаце анлайн адбыўся XII Міжрэгіянальны круглы стол “Метадычная служба рэгіянальных бібліятэк у сучасных умовах”, удзел у якім Нацыянальная бібліятэка Беларусі прыняла ўпершыню.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111