ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Святочнае мерапрыемства да Дня бібліятэк
Дзень бібліятэк Беларусі

Дзень бібліятэк Беларусі

Дзень бібліятэк Беларусі
Іншыя навіны

15 верасня 2009 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшлі ўрачыстасці з нагоды святкавання Дня бібліятэк.


Святочны дзень пачаўся з мерапрыемстваў ля помніка Ф. Скарыну на плошчы перад Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

Ва ўрачыстасцях прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў у сферы бібліятэчнай справы і культуры, прадстаўнікі бібліятэчнай грамадскасці з розных рэгіёнаў Беларусі. Са святам прысутных павіншавалі У.І. Кураш, намеснік міністра культуры, Г.В. Молчан, старшыня Мінскага гарадскога камітэта прафсаюза работнікаў культуры, П.М. Лапо, дырэктар Фундаментальнай бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, Р.С. Матульскі, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. З творчымі нумарамі выступілі навучэнцы харэаграфічных школ г. Мінска.

Да Дня бібліятэк было прымеркавана адкрыццё фотавыстаўкі “Бібліямагія”. Гэта сумесны праект Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Выстаўка была падрыхтавана па выніках фотаконкурсу, які праводзіўся сярод супрацоўнікаў бібліятэк. Кампетэнтнае журы вызначыла лепшыя работы ў розных намінацыях. На прэзентацыі выстаўкі былі падведзены вынікі фотаконкурсу, пераможцам уручылі дыпломы і памятныя прызы.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з адвакатам аб здачы і арэндзе кватэры

24 Кра 2024

19 красавіка ў рамках акцыі “Бібліяноч-2024” Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў была арганізавана і праведзена бясплатная тэматычная сустрэча з адвакатам “Здаём кватэру ўнаём без парушэння закона: асаблівасці заключэння дагавора найму”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам