17 снежня дзіцячы пакой запрашае хлопчыкаў і дзяўчынак 5–9 гадоў на творчыя заняткі “В лесу родилась ёлочка!”.
Набліжаецца самае казачнае і любімае ўсімі свята – Новы год. Мерапрыемства ў дзіцячым пакоі пройдзе ва ўтульнай, чарадзейнай атмасферы і створыць радасны пераднавагодні настрой.
На занятках дзеці пазнаёмяцца з мастацкімі творамі пра святкаванне Новага года і Каляд, прачытаюць на памяць вершы, даведаюцца пра святочныя традыцыі. З кардону і гафрыраванай паперы хлопчыкі і дзяўчынкі навучацца рабіць навагоднія ёлачкі.
Мерапрыемства дапоўняць вясёлыя рухавыя гульні, загадкі і прагляд навагодняга мультфільма.
Заняткі праводзіцца бясплатна. Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.
Час правядзення заняткаў: 18.00–19.30.
Вядзецца папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.