ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве
Беларуская літаратура ў Расіі: сёння і заўтра

Дзіцячы пакой запрашае

Дзіцячы пакой запрашае
Іншыя навіны

16 чэрвеня дзіцячы пакой запрашае дзяцей і іх бацькоў на святочнае мерапрыемства "У гасцях у Бібліятэкі".


На мерапрыемстве ўдзельнікі даведаюцца шмат цікавага і карыснага пра галоўную бібліятэчную ўстанову краіны – Нацыянальную бібліятэку Беларусі.

На свяце іх чакаюць вясёлыя конкурсы і цікавыя заданні. У конкурсе "Яркія фарбы Бібліятэкі" дзеці змогуць праявіць сябе юнымі мастакамі, хуткасць і кемлівасць спатрэбяцца ім пры збіранні пазла "Чарадзейная кніга". Сумесна маленькія майстры створаць свае непаўторныя сюжэты з аб’ёмных пластылінавых фігурак "Я і Бібліятэка".

У завяршэнні мерапрыемства дзяўчынкі і хлопчыкі размалююць паветраныя шары і зробяць салют з мыльных бурбалак.

На мерапрыемства запрашаюцца дзеці 5–9 гадоў.

Заняткі пройдуць з 18.00 да 19.30.

Наведванне дзіцячага пакоя платнае.

Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.

Папярэдне запісацца на мерапрыемства можна па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам