ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Юлій Таўбін. «З пабітаю лютняй ідзе паэт...»
Цудоўны свет любоўю матчынай!

Экскурсія да Дня маці

Экскурсія да Дня маці
Іншыя навіны

14 кастрычніка – дзень, калі з асаблівым трапятаннем і пяшчотай мы гаворым шчырыя цёплыя словы тым, хто падарыў нам жыццё, – нашым мамам.

У гэты сонечны восеньскі дзень мы традыцыйна запрашаем на тэматычную экскурсію самых родных і блізкіх людзей, каб падарыць ім добры настрой і адцягнуць ад паўсядзённай мітусні.

Сёння бібліятэку наведа група педагогаў ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Лагойска”, шматдзетных маці ўстановы і педагогаў-ветэранаў, а таксама падшэфных аддзялення дзённага знаходжання пажылых грамадзян “ТЦСАН Лагойскага раёна”.

Падчас экскурсіі, прысвечанай Дню маці, жанчыны пазнаёміліся з будынкам галоўнай “захавальніцы ведаў”, пачулі гісторыі жыцця знакамітых беларусак, вобразы якіх адлюстраваны ў мастацкім афармленні будынка, наведалі выставу “Сімвалы жыцця” і прэзентацыю, якая шырока раскрыла тэму свята.

Напрыканцы прыгажунь-наведвальніц чакаў не адзін сюрпрыз: унікальная выстава бальных касцюмаў і аксесуараў “Бляск убораў і таямніцы флірту”, памятныя паштоўкі з добрымі пажаданнямі і пад’ём на аглядную пляцоўку бібліятэкі.

Запрашаем і вас у Нацыянальную бібліятэку Беларусі на экскурсіі, прысвечаныя нашым славутым землякам і значным падзеям айчыннай гісторыі. Азнаёміцца са спісам экскурсій цыкла “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” можна на нашым сайце, атрымаць дадатковую інфармацыю – па тэлефонах: (8 017) 293 29 66293 28 53.

Матэрыял пададзены экскурсійна-метадычным аддзелам.

Навіны

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам