ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У Фінляндыі адзначылі Дзень славянскага пісьменства і культуры
Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2023”

Экскурсія да Міжнароднага дня абароны дзяцей

Экскурсія да Міжнароднага дня абароны дзяцей
Іншыя навіны

1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, для навучэнцаў Мінска стала добрай традыцыяй наведваць Нацыянальную бібліятэку Беларусі.

Сёлета для дзяцей была праведзена экскурсія “Беларусь мая сінявокая”, падчас якой яны пазнаёміліся з будынкам бібліятэкі і загадалі жаданне ля фантана ў атрыуме першага паверха, самастойна знайшлі ў каталогу свае любімыя выданні і з дапамогай QR-кодаў змаглі дакрануцца да гісторыі нашай краіны

Напрыканцы экскурсіі яны падняліся на аглядную пляцоўку, адкуль палюбаваліся Мінскам з вышыні птушынага палёту і сфатаграфаваліся ў святочнай фотазоне.

Спадзяёмся, што памятны дзень стаў для школьнікаў сапраўды святочным.

Будзем рады бачыць нашых экскурсантаў у бібліятэцы яшчэ не раз!

Матэрыял пададзены аддзелам экскурсійна-метадычнай работы.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам