ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Пра кнігі і чытачоў – у эфіры “Радыё-Мінск”
Пазнавайце Беларусь разам з намі: Тураў, Нацыянальны парк “Прыпяцкі”

Экскурсія ў Дзень народнага адзінства

Экскурсія ў Дзень народнага адзінства
Іншыя навіны

16 верасня, напярэдадні Дня народнага адзінства, на экскурсію ў Нацыянальную бібліятэку завіталі навучэнцы Мінскага дзяржаўнага каледжу тэхнікі і тэхналогій будаўніцтва.

Для іх была праведзена экскурсія з цыкла “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” на тэму “Помнім боль і страты твае, Беларусь…” (па творчасці перыяду Вялікай Айчыннай вайны А. Куляшова, М. Танка, П. Панчанкі).

Спадчына кожнага з абраных экскурсантамі вядомых беларусаў – у спісе найбольш значных дасягненняў нацыянальнай кніжнай культуры. Знаёмства з біяграфіяй славутых землякоў дапамагае адчуць гонар за сваю радзіму і ўсвядоміць адметнасць беларусаў сярод народаў свету.

У межах экскурсіі навучэнцы пазнаёміліся з асноўнымі падзеямі з жыцця творцаў, унікальнымі дакументамі з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі, у тым ліку ўбачылі выяўленчыя дакументы, звязаныя з тэмай Вялікай Айчыннай вайны: фотаздымкі, паштоўкі, плакаты, баявыя лісткі, рэпрадукцыі карцін, факсімільныя выданні франтавых газет.

Запрашаем і вас на экскурсіі, прысвечаныя  нашым славутым землякам і значным падзеям айчыннай гісторыі. Азнаёміцца са спісам экскурсій цыкла “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” можна тут, атрымаць дадатковую інфармацыю –  па тэлефонах: (8 017) 293 29 66, 293 28 53.

Матэрыял пададзены аддзелам экскурсійна-метадычнай работы.

Навіны

Лічбавізацыя як трэнд бібліятэчнага развіцця – у эфіры “ЯСНАе TV”

4 Сне 2023

Дзякуючы сучасным IT-рашэнням мяняюцца прынцыпы бібліятэчнай працы: пачынаючы са спосабаў абслугоўвання чытачоў, заканчваючы ўнутранымі кіраўнічымі механікамі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Практычныя заняткі па рабоце з Банкам звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь

5 Сне 2023

1 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы прайшлі практычныя заняткі па рабоце з дзяржаўным інфармацыйным рэсурсам “Банк звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь” для кіраўнікоў і спецыялістаў адміністрацый раёнаў г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Экскурсія для Першамайскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў

1 Сне 2023

30 лістапада па запрашэнні першаснай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Нацыянальную бібліятэку наведалі прадстаўнікі Першамайскай раённай арганізацыі г. Мінска ГА “Беларускае таварыства інвалідаў”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прэзентацыя кнігі Ігара Марзалюка “Сімвалы беларускай вечнасці: гісторыя сімвалаў беларускай дзяржаўнасці”

30 Ліс 2023

30 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылася прэзентацыя кнігі Ігара Марзалюка “Сімвалы беларускай вечнасці: гісторыя сімвалаў беларускай дзяржаўнасці”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам