ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Максіма Багдановіча выдадуць на таджыкскай мове
З цемры да святла!

Экскурсія “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” для ўдзельнікаў канферэнцыі педагагічных работнікаў Мінскага раёна

Экскурсія “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” для ўдзельнікаў канферэнцыі педагагічных работнікаў Мінскага раёна
Іншыя навіны

21 жніўня ў бібліятэцы адбылася канферэнцыя педагагічных работнікаў Мінскага раёна “Кіраванне развіццём: канструктыўнае асяроддзе i адукацыйныя вынікі”, арганізаваная аддзелам адукацыі, спорту і турызму Мінскага раённага выканаўчага камітэта.

У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі Мінскага раённага выканаўчага камітэта, галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, Мінскага раённага камітэта прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі, педагагічныя калектывы адукацыйных устаноў раёна.

Для ўдзельнікаў мерапрыемства была праведзена вучэбна-пазнавальная экскурсія “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”, прысвечаная жыццю і творчасці класікаў беларускай літаратуры і мастацтва. Увазе гасцей была прадстаўлена кніжная выстаўка, на якой яны змаглі пазнаёміцца ​​з арыгіналамі прыжыццёвых выданняў нашых вядомых землякоў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Акрамя таго, экскурсанты прынялі ўдзел у літаратурнай віктарыне: з дапамогай электронных планшэтаў адказалі на пытанні па паэме Якуба Коласа “Новая зямля” і прыгодніцкай аповесці Янкі Маўра “Палескія рабінзоны”.

Вучэбна-пазнавальныя экскурсіі “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” разлічаны перш за ўсё на навучэнцаў і педагогаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Пры іх распрацоўцы выкарыстоўваюцца інфармацыйныя рэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, улічваюцца вучэбныя праграмы па прадметах “Беларуская лiтаратура”, “Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)” і юбілейныя даты. Гэта дае магчымасць наведваць бібліятэку на працягу некалькіх гадоў і кожны раз знаёміцца ​​з жыццём і творчасцю новых яркіх прадстаўнікоў беларускай літаратуры і культуры. На сённяшні дзень распрацаваны экскурсіі, прысвечаныя жыццёваму і творчаму шляху Якуба Коласа, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Янкі Маўра, Кандрата Крапівы, Міхася Зарэцкага, Францыска Скарыны і Марка Шагала.

Таксама для ўдзельнікаў канферэнцыі была праведзена экскурсія “Ажыўшыя кнігі”, якая разлічана на наведванне бібліятэкі ўсёй сям’ёй. Выкарыстоўваючы электронныя планшэты, госці змаглі “ажывіць” ілюстрацыі ў кнігах з дапоўненай рэальнасцю.

Экскурсійная дзейнасць Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі пастаянна развіваецца і дапаўняецца новымі праектамі. Супрацоўнікі бібліятэкі заўсёды рады прадставіць іх наведвальнікам і заклікаюць да супрацоўніцтва педагогаў, вучняў і іх бацькоў.

Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у экскурсіях з цыклу “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”, прысвечаных творчасці беларускіх класікаў літаратуры і мастацтва, а таксама на інтэрактыўную экскурсію “Ажыўшыя кнігі”.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

22–28 красавіка 1944 года. 19 тыдняў да вызвалення

23 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам