ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Як жыць у музеі
Светлай памяці Святланы Базылевай-Ланько

Эксперымент у музеі (+відэа)

Эксперымент у музеі (+відэа)
Іншыя навіны

Да Міжнароднага дня музеяў, які адзначаецца 18 мая, музей кнігі зладзіў творчы эксперымент, падчас якога юныя мастакі атрымалі магчымасць стаць сапраўднымі музейнымі куратарамі і дызайнерамі.

Музейнікам можа стаць кожны?! Дзецям было прапанавана самастойна стварыць экспазіцыю ў музеі кнігі. Увесь працэс ад нараджэння ідэі выставы (канцэпцыі), адбору матэрыялу, этыкетажу (надпісаў) да мантажу і дызайну афішы быў выкананы юнымі мастакамі. Экспанатамі сталі экслібрысы (кніжныя знакі), створаныя ўдзельнікамі творчай майстэрні “Залаты птах” пад кіраўніцтвам Юліі Шаціла. Мастацкія творы зроблены ў тэхніцы лінагравюры і прадстаўлены на выставе разам з арыгінальнымі клішэ на лінолеуме.

Назву для выставы – “Гісторыі пішуць экслібрысы” – прыдумалі самі дзеці, як і афішу да яе. Увазе наведвальнікаў юныя музейнікі прапанавалі дзесяць гісторый, якія яны распавялі праз экслібрысы. Аповеды кранаюць сваёй фантазіяй і шчырымі пачуццямі. Яны пра вечнае кола жыцця і дружбу, пра ўзаемаадносіны фантастычных і рэальных персанажаў, пра жаданні і мары, пра пошукі свайго шляху і шмат што іншае.

Працэс стварэння выставачнага праекта атрымаўся настолькі каштоўным і цікавым, што пазнаёміцца з ім лічым проста абавязковым, а для гэтага прапануем відэапрэзентацыю музейнага эксперыменту.

Фота мерапрыемства глядзіце тут.

Віншуем усіх з Міжнародным днём музеяў і запрашаем пазнаёміцца з унікальнай выставай!


Экспазіцыя будзе працаваць у музеі кнігі (пам. 347) да 18 чэрвеня 2021 г.
Дата яе завяршэння можа быць зменена.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы музея кнігі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам