ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Бібліятэцы ў дар: да 10-годдзя “беларускага дыямента”
Гісторыя ў часе

Электронныя рэсурсы EBSCO для бібліятэк і ВНУ

Электронныя рэсурсы EBSCO для бібліятэк і ВНУ
Іншыя навіны

16 чэрвеня адбыўся семінар “Электронныя рэсурсы EBSCO для бібліятэк і ВНУ”, арганізаваны Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з кампаніяй “EBSCO Information Services”.


“EBSCO Information Services” – адзін з вядучых пастаўшчыкоў замежных навуковых электронных інфармацыйных рэсурсаў (электронных кніг, часопісаў, патэнтаў і пошукавых сэрвісаў) па медыцыне, прыродазнаўчых, дакладных і гуманітарных навуках.

Семінар адкрыў дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, правяла – намеснік дырэктара па інфармацыйных рэсурсах Таццяна Кузьмініч.

Падчас семінара выступіў дырэктар па рэгіянальным развіцці ў Расіі, Беларусі і Малдове Андрэй Сакалоў, які прэзентаваў мультыдысцыплінарныя і тэматычныя паўнатэкставыя часопісныя базы даных Academic Search Ultimate, Business Source Ultimate, Sociology Source Ultimate, Humanities Source Ultimate, патэнтную базу даных Global Patents, а таксама прадставіў агляд новых функцыянальных магчымасцей EBSCO Discovery Service.

Трэнер, тэхнічны спецыяліст па рабоце з кліентамі EBSCO ў Расіі і краінах СНД Таміла Міркамалава правяла трэнінг “EBSCOHost – навігацыя пошуку. Практычныя прыклады пошуку, работа з поўным тэкстам, асабісты кабінет”.

У семінары прынялі ўдзел кіраўнікі і спецыялісты бібліятэк, навуковыя супрацоўнікі, выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў, карыстальнікі інфармацыйных рэсурсаў.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам