ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
100 гадоў гісторыі з БелТА
Завершана выданне трохтомнай персанальнай энцыклапедыі “Янка Купала”

Факсіміле 400-гадовага “Буквара” цяпер і ў музеі-запаведніку “Нясвіж”

Факсіміле 400-гадовага “Буквара” цяпер і ў музеі-запаведніку “Нясвіж”
Іншыя навіны

22 снежня ў Музеі-фабрыцы ёлачных цацак у ГЦ “Галерэя-Мінск” адбылося мерапрыемства пад дэвізам “Ганарыся рэчамі Айчыны”, прымеркаванае да Года малой радзімы.

У рамках мерапрыемства прайшла прэзентацыя кнігі-альбома “Палацава-паркавыя ансамблі Беларусі і свету”, падрыхтаванай Нацыянальным гісторыка-культурным музеем-запаведнікам “Нясвіж”.

Намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша прэзентаваў праект факсімільнага ўзнаўлення першага ў свеце “Буквара”, а таксама павіншаваў першага намесніка дырэктара музея-запаведніка “Нясвіж” Наталлю Жарко з выданнем новай кнігі і перадаў у дар установе факсіміле 400-гадовага “Буквара”.

Напрыканцы мерапрыемства гасцей чакаў займальны майстар-клас па роспісе ёлачных шароў для навагодняй дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” ў рамках Года малой радзімы.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам