ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Pencil & пэндзаль”: запрашаем на выстаўку кніжнай графікі Паўла Татарнікава
“Языком власным права списанные маем…”: да 430-годдзя Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 года

Факсіміле першага беларускага “Буквара” перададзена ў дар Еўрапейскаму банку рэканструкцыі і развіцця

Факсіміле першага беларускага “Буквара” перададзена ў дар Еўрапейскаму банку рэканструкцыі і развіцця
Іншыя навіны

30 кастрычніка ў межах святкавання 400-годдзя першага “Буквара” дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі наведаў Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця, дзе сустрэўся з яго прэзідэнтам сэрам Сумам Чакрабарці.

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі правёў прэзентацыю і перадаў у дар факсіміле першага беларускага “Буквара”, выданне якога стала магчымым дзякуючы фінансавай падтрымцы Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця. Па словах Рамана Матульскага, такія сумесныя праекты эфектыўна садзейнічаюць пашырэнню і актывізацыі супрацоўніцтва ў галіне культуры з іншымі краінамі, развіццю дружбы і ўзаемаразумення паміж народамі.

Падчас сустрэчы бакі разгледзелі магчымасці далейшага ўзаемадзеяння паміж Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця. Кіраўнікі таксама абмеркавалі дзейнасць па ажыццяўленні праектаў па захаванні, прымнажэнні і папулярызацыі кніжнай спадчыны, абмяняліся думкамі аб перспектыўных напрамках супрацоўніцтва.

London_EBRR.jpg

Партнёрамі па факсімільным узнаўленні першага ў свеце “Буквара” таксама выступілі Бібліятэка Ганаровага таварыства Мідл Тэмпл у Лондане, Пасольства Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міжнародная асацыяцыя беларусістаў, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі “Белінвестбанк”.

Візіт адбыўся пры арганізацыйнай падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі.

Чытайце таксама:


Навіны

У Маскве адкрылася выстаўка “Сімяон, сын Полацка”

13 Сне 2019

12 снежня ў Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі адкрылася кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Сімяон, сын Полацка”, прысвечаная 390-годдзю з дня нараджэння дзяржаўнага, царкоўнага і культурнага дзеяча Беларусі і Расіі.

Кніжныя выстаўкі

“Школа даследчыка” навучыць, дзе і як шукаць літаратуру

13 Сне 2019

Нацыянальная бібліятэка Беларусі валодае шырокім спектрам электронных інфармацыйных рэсурсаў, якія адлюстроўваюць не толькі нашы фонды і фонды іншых бібліятэк, але і дзясяткі мільёнаў лепшых сусветных публікацый з ліцэнзійных баз даных.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Доўгая дарога да дома Караткевіча

13 Сне 2019

Адзін з найзначнейшых юбілеяў, якія будуць адзначацца ў надыходзячым 2020-м — 90-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. Як налета збіраюцца ўшанаваць памяць аб славутым земляку на ягонай малой радзіме — пакрысе высвятляецца ўжо сёння.

Навіны бібліятэк

Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці атрымае феномен “Паўлінкі” Купалаўскага тэатра

12 Сне 2019

Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці атрымае тэатральны феномен спектакля “Паўлінка” Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Такую прапанову сёння падтрымаў Беларускі рэспубліканскі навукова-метадычны савет па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры, паведамілі ў Мінкульце.

Навіны бібліятэк

Пра беларускіх ілюстратараў, якія прысвяцілі талент Яе Вялікасці Кнізе

11 Сне 2019

“Я не самотны, я кнігу маю…” – невыпадкова радок з верша Максіма Багдановіча прагучаў на ўрачыстай прэзентацыі кнігі журналіста Вольгі Паўлючэнкі “Малюнак пад кніжнай вокладкай”, якая адбылася 10 снежня ў бібліятэцы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111