ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Аксана Спрынчан: «Быць унучкай і дачкой паэтаў – таксама шэдэўральна»
Тэатр Уладзіслава Галубка

Фонды яшчэ 37 бібліятэчных устаноў можна ўбачыць у Зводным электронным каталогу бібліятэк Беларусі

Фонды яшчэ 37 бібліятэчных устаноў можна ўбачыць у Зводным электронным каталогу бібліятэк Беларусі
Іншыя навіны

68 тысяч бібліяграфічных запісаў на дакументы, якія захоўваюцца ў бібліятэках Шклоўскага і Крычаўскага раёнаў, папоўнілі рэгіянальны блок ЗЭК бібліятэк Беларусі – РЗЭК бібліятэк Магілёўскай вобласці.

Дадзены рэсурс змяшчае звыш 540 тыс. бібліяграфічных запісаў на розныя віды дакументаў з лакальных электронных каталогаў бібліятэк – удзельніц РЗЭК, штодня папаўняецца актуальнай інфармацыяй аб новых паступленнях, дае звесткі пра месцазнаходжанне экзэмпляраў, дае чытачам унікальную магчымасць пошуку выданняў і фарміравання спісаў неабходных дакументаў у зводным рэсурсе і афармлення на іх заказаў.

Новымі партнёрамі па фарміраванні РЗЭК Магілёўскай вобласці сталі дзяржаўныя ўстановы культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Шклоўскага раёна” і “Бібліятэчная сетка Крычаўскага раёна”. Іх удзел будзе садзейнічаць развіццю як галоўнага рэгіянальнага бібліятэчнага інфармацыйнага рэсурсу, так і ЗЭК бібліятэк Беларусі ў цэлым.

Прапануем актыўна выкарыстоўваць рэсурсы зводнага каталога для пошуку неабходных вам матэрыялаў!

Матэрыял пададзены аддзелам бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам