ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прэзентацыя кнігі "Радзіма. Адзінства. Перамога"
Радзівілы і кніга

Францыск Скарына і Прымаж Трубар – славянскія першадрукары

Францыск Скарына і Прымаж Трубар – славянскія першадрукары
Іншыя навіны

9 красавіка ў бібліятэцы адбыўся круглы стол "Францыск Скарына і Прымаж Трубар – славянскія першадрукары".


Арганізатарамі мерапрыемства з’яўляліся Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і Цюбінгенскі ўніверсітэт Эберхарда і Карла (зямля Бадэн-Вюртэмберг, Германія).

Пасяджэнне было прысвечана вядомым гістарычным дзеячам Беларусі і Славеніі – Францыску Скарыне і Прымажу Трубару, а таксма беларуска-славенска-нямецкім культурным узаемасувязям.

Францыск Скарына і Прымаж Трубар з’яўляюцца аднымі з заснавальнікаў нацыянальных культур, якія захавалі і развілі беларускую і славенскую мовы. Вяршыняй іх дзейнасці стала заснаванне нацыянальнага кнігадрукавання. У друкаванай кнізе яны бачылі невычарпальныя магчымасці духоўнай асветы народаў, выхавання высокіх хрысціянскіх, маральных і грамадзянскіх якасцей, развівалі традыцыі нямецкіх першадрукароў.

У рабоце круглага стала прынялі ўдзел даследчыкі з Беларусі і Германіі. Мерапрыемства прадстаўляла сабой жывую дыскусію экспертаў і дазволіла аб’яднаць навукоўцаў, якія даследуюць гісторыю кнігадрукавання, і падзяліцца вынікамі іх доследаў.

З прывітальнымі словамі выступілі дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Сцяпанавіч Матульскі і дэкан гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Сяргей Мікалаевіч Ходзін.

Грунтоўны даклад пра жыццё і дзейнасць Прымажа Трубара прадставіў доктар, прафесар філасофскага факультэта Цюбінгенскага ўніверсітэта Эберхарда і Карла Антон Шындлінг (Anton Schindling). З дакладам пра пачатак і распаўсюджванне кнігадрукавання ў Еўропе ў ХV–ХVІ стст. выступіла доктар філасофскага факультэта Цюбінгенскага ўніверсітэта Эберхарда і Карла Элен Відэр (Ellen Widder).

У пасяджэнні прынялі ўдзел кнігазнаўцы, гісторыкі, філолагі і культуролагі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, а таксама студэнты гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

З дакладамі і паведамленнямі выступілі намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, кандыдат культуралогіі Аляксандр Аляксандравіч Суша, загадчык кафедры гісторыі Старажытнага свету і Сярэдніх вякоў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар гістарычных навук Віктар Анатольевіч Фядосік, галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар гістарычных навук Георгій Якаўлевіч Галенчанка, загадчык навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Галіна Уладзіміраўна Кірэева, дацэнт кафедры беларускай філалогіі і сусветнай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, кандыдат філалагічных навук Ігар Паўлавіч Клімаў.

У рамках круглага стала была арганізавана выстаўка факсімільных выданняў Ф. Скарыны з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і факсімільныя выданні П. Трубара з калекцыі Цюбінгенскага ўніверсітэта Эберхарда і Карла.

Аўтар фотаздымкаў: Андрэй Тарканеўскі.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам