23 снежня ў дзіцячым пакоі прайшоў майстар-клас па вырабе аб'ёмных упрыгожанняў з паперы “Гірлянды развесілі, сталі ў карагод…”
На зімовых занятках юныя майстры зладзілі ёлачныя цацкі з каляровай паперы і ўпрыгожылі гірляндай сваю навагоднюю кампазіцыю.
У займальнай святочнай атмасферы з масай загадак, таямніц і чараўніцтва дзяўчынкі і хлопчыкі дзяліліся адзін з адным вясёлым настроем. Дзеткі актыўна ўдзельнічалі ў вясёлых конкурсах, гульнях, карагодах.
Напрыканцы свята кожнае дзіця атрымала навагодні падарунак.