ГалоўнаяНавіны

Навіны

Дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

29 Жні 2013

28 жніўня адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы кніг у дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі Пасольствам Рэспублікі Таджыкістан у Рэспубліцы Беларусь, прымеркаваная да Дня Незалежнасці Рэспублікі Таджыкістан.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гісторыя ў бронзе

29 Жні 2013

Помнік Баркулабаўскай хроніцы, што мае быць адкрыты ў Быхаве ў час святкавання Дня беларускага пісьменства, ужо адліты і адпраўлены да месца, дзе ён будзе стаяць.

Навіны бібліятэк

Рэлігійная тэрміналогія па-беларуску цяпер у асобным слоўніку

26 Жні 2013

Першыя экзэмпляры энцыклапедычнага слоўніка рэлігійнай лексікі беларускай мовы былі прадстаўлены ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным ўніверсітэце на кніжнай выстаўцы, што ладзіцца ў межах XV Міжнароднага з’езда славістаў.

Навіны бібліятэк

"У пачатку было Слова..."

22 Жні 2013

З 22 жніўня па 30 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (3-ці паверх, кальцавы калідор) размешчана выстаўка “У пачатку было Слова...”, прысвечаная 1150-годдзю славянскага пісьменства.

Кніжныя выстаўкі

Паважаныя карыстальнікі!

20 Жні 2013

З 1 верасня Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае ўсіх зацікаўленых на бясплатныя заняткі, якія раскрываюць магчымасці бібліятэкі, яе асноўныя інфармацыйныя рэсурсы, навучаюць хуткаму пошуку інфармацыі па каталогах і базах даных.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Ключы ад універсуму ўнутры нас

19 Жні 2013

Шэсць урокаў паэзіі ад Алеся Разанава – паэта, пра творчасць якога напісана ўжо некалькі дысертацый; філосафа, чые вершы перакладаюцца на розныя мовы, даследуюцца, тлумачацца; чалавека, загартаванага словам, як справай.

Навіны бібліятэк

Сталасць думкі, маладосць душы

16 Жні 2013

З 16 жніўня па 8 верасня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Сталасць думкі, маладосць душы”, прымеркаваная да 90-годдзя У.М. Казберука, беларускага літаратуразнаўца, крытыка і педагога.

Кніжныя выстаўкі

Гандаль людзьмі – глабальны выклік сучаснасці

14 Жні 2013

З 14 жніўня па 11 верасня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта выстаўка “Гандаль людзьмі – глабальны выклік сучаснасці”, прысвечаная Міжнароднаму дню памяці ахвяр гандлю рабамі і яго ліквідацыі.

Кніжныя выстаўкі

Гонар казахскага народа

14 Жні 2013

З 14 жніўня па 30 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (3-ці паверх, кальцавы калідор) да 115-годдзя з дня нараджэння казахскага пісьменніка Мухтара Аўэзава размешчана выстаўка “Гонар казахскага народа”.

Кніжныя выстаўкі

Разам справімся з бядой!

9 Жні 2013

 З 9 жніўня па 4 верасня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) праходзіць выстаўка “Разам справімся з бядой!”, прысвечаная Сусветнаму дню гуманітарнай дапамогі.

Кніжныя выстаўкі

Паказаць болей
Мерапрыемствы

Музей кнігі адчыняе браму кніжных скарбаў

1 Чэр 2023

Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 347) запрашае пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі рукапіснай і друкаванай кнігі, створанымі на працягу стагоддзяў у розных кутках свету.

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19 Кра 2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Бібліятэкарам