ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Візіт дэлегацыі г. Омска
Ex officina Elzeviriana (З друкарні Эльзевіраў)

II Форум бібліятэкараў Беларусі

Іншыя навіны

19–21 мая 2011 г. адбудзецца II Форум бібліятэкараў Беларусі “Гуманітарна-асветніцкая дзейнасць бібліятэк у кантэксце агульначалавечых каштоўнасцей і беларускай дзяржаўнасці”.


Яго арганізатарамі з’яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, грамадскае аб’яднанне “Беларуская бібліятэчная асацыяцыя”, дзяржаўная ўстанова “Нацыянальная бібліятэка Беларусі” і Лагойскі раённы выканаўчы камітэт.

Адкрыццё форуму адбудзецца 19 мая а 10-й гадзіне ў дзяржаўнай тэатральна-відовішчнай установе “Маладзёжны тэатр эстрады” (г. Мінск, вул. Маскоўская, 18а). Секцыйныя пасяджэнні будуць праходзіць 20–21 мая ў пансіянаце “Рудня” Лагойскага раёна.

У рабоце канферэнцыі возьмуць удзел больш за 150 дэлегатаў з Беларусі – вядучыя спецыялісты бібліятэк, адукацыйных устаноў, прадстаўнікі заканадаўчай сферы і выканаўчай улады.

На пленарным і секцыйных пасяджэннях плануецца абмеркаванне ролі бібліятэкі ў інавацыйнай стратэгіі развіцця грамадства; праблем удасканалення заканадаўчай базы і сістэмы дзяржаўнага рэгулявання; інфармацыйнага забеспячэння інавацыйных дзяржаўных праектаў у сферы культуры, навукі і адукацыі; узаемадзеяння бібліятэк па стварэнні і выкарыстанні інфармацыйных рэсурсаў; дзейнасці бібліятэк у рэалізацыі права грамадзян на свабодны доступ да электронных рэсурсаў; навуковага і кадравага забеспячэння інавацыйнага развіцця бібліятэчнай справы.

У рамках форуму запланавана правядзенне круглага стала “Эфектыўнае выкарыстанне кадравага патэнцыялу бібліятэк: арганізацыйна-кіраўнічы аспект”, які адбудзецца 19 мая ў 13.30 ва ўстанове адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”. У мерапрыемстве возьмуць удзел прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь. Работа круглага стала накіравана на выпрацоўку адзіных рашэнняў у пытаннях арганізацыйнага і нарматыўна-прававога рэгулявання бібліятэчнай кадравай палітыкі.

Вынікам калектыўнага абмеркавання стане выпрацоўка рэзалюцыі форуму, якая зафіксуе прынятыя рашэнні па далейшым развіцці бібліятэчнай справы краіны.

Праграма форуму

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам