ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Несцэнічныя ролі Паўліны Мядзёлкі
Візіт дэлегацыі Азербайджанскай Рэспублікі

II Міжнародны сеткавы праект “ЧтениеPRoДвижение”

II Міжнародны сеткавы праект “ЧтениеPRoДвижение”
Іншыя навіны

26 кастрычніка ў бібліятэцы адбылося пасяджэнне ўдзельнікаў II Міжнароднага сеткавага праекта “ЧтениеPRoДвижение”.

Мэта мерапрыемства – развіццё чытацкай культуры пры дапамозе фарміравання матывацыі і ўстойлівай цікавасці да чытання, пашырэнне чытацкага кругагляду, стымуляванне асобаснага і інтэлектуальнага развіцця на аснове выкарыстання магчымасцей сучаснага інфармацыйна-камунікацыйнага асяроддзя.

Сёння ў Рэспубліцы Беларусь створаны ўсе ўмовы для падтрымкі актыўнага чытання дзяцей і дарослых. Дзейнасць літаратараў, журналістаў, прадстаўнікоў філалагічнай і педагагічнай супольнасцей, грамадскіх аб’яднанняў нацэлена на актуалізацыю і развіццё чытацкага вопыту беларусаў.

Арганізатары праекта на пасяджэннях сесій абмеркавалі праблемы прыцягнення ўвагі ўсіх чытачоў да сучаснай літаратуры, традыцыі і інавацыі ў сучасным літаратурным працэсе, адукацыйныя і выхаваўчыя аспекты чытання.

Намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Аляксандр Суша ў прывітальным слове звярнуў увагу на даследчую работу, якую праводзіць Нацыянальная бібліятэка па вывучэнні цікавасці розных катэгорый грамадзян Беларусі да чытання. Ён падкрэсліў, што колькасць чытачоў не змяншаецца: і дзеці, і дарослыя па-ранейшаму любяць кнігі, з часам мяняецца толькі носьбіт інфармацыі.

У рамках мерапрыемства адбылася прэзентацыя інтэрнэт-рэсурсу “КНІГАСВЕТ”, дзе чытачы, аўтары і выдаўцы змогуць абменьвацца чытацкім вопытам, абмяркоўваць цікавыя кнігі, пашыраць уяўленні пра сучасную літаратуру Беларусі.

У час форуму працавала выстаўка “Сучасная літаратура Беларусі: ProСлова”, дзе былі прадстаўлены кнігі і дзіцячыя творчыя работы. Таксама прайшла творчая сустрэча чытачоў з пісьменнікамі Беларусі.

Напрыканцы мерапрыемства адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў II Міжнароднага сеткавага праекта “ЧтениеPRoДвижение”.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам