ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Свет вачыма дзяцей
Выстаўка дзіцячых твораў “Свет вачыма дзяцей”

III Форум бібліятэкараў Беларусі

III Форум бібліятэкараў Беларусі
Іншыя навіны

23–25 мая адбыўся III Форум бібліятэкараў Беларусі “Гуманітарна-асветніцкая дзейнасць бібліятэк у кантэксце агульначалавечых каштоўнасцей і беларускай дзяржаўнасці”.


Яго арганізатарамі сталі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, грамадскае аб’яднанне “Беларуская бібліятэчная асацыяцыя”, дзяржаўная ўстанова “Нацыянальная бібліятэка Беларусі” і Лагойскі раённы выканаўчы камітэт.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел каля 350 дэлегатаў з Беларусі – вядучыя спецыялісты бібліятэк, адукацыйных устаноў, прадстаўнікі заканадаўчай і выканаўчай улады.

Пад час форуму адбылося пленарнае пасяджэнне, прайшлі пасяджэнні чатырох секцый: “Бібліятэкі ў сацыякультурным асяроддзі рэгіёнаў”, “Інфармацыйныя тэхналогіі як фактар павышэння эфектыўнасці абслугоўвання карыстальнікаў”, “Роля бібліятэкі ў станаўленні падрастаючай асобы”, “Сацыяльнае і карпаратыўнае ўзаемадзеянне – умова ўстойлівага развіцця бібліятэк”.

У першы дзень да ўвагі дэлегатаў была прапанавана выстаўка работ удзельнікаў XXI Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

На пленарным і секцыйных пасяджэннях прагучала звыш 60 дакладаў спецыялістаў бібліятэк розных міністэрстваў і ведамстваў, у якіх былі ўзняты праблемы нарматыўнага прававога забеспячэння бібліятэчнай галіны, карпаратыўнага ўзаемадзеяння бібліятэк Беларусі, укаранення інфармацыйных тэхналогій у іх дзейнасць, месца бібліятэк у сацыякультурным асяроддзі рэгіёнаў і інш. Былі прадстаўлены вынікі дзейнасці і прыярытэты развіцця ГА “Беларуская бібліятэчная асацыяцыя”.

У рамках форуму адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя ГА “Беларуская бібліятэчная асацыяцыя”, на якой быў абраны новы склад кіруючых і рабочых органаў прафесійнага грамадскага аб’яднання.

Прааналізаваўшы праблемы развіцця бібліятэчнай галіны, удзельнікі форуму выпрацавалі рэзалюцыю, у якой звярнуліся да дзяржаўных органаў кіравання з прапановамі па ўдасканаленні развіцця галіны.

Праграма форуму

Рэзалюцыя форуму

 

Чытайце таксама:

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам