ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Цудадзейнасць жывога слова
Метафарычнасць і мнагазначнасць у фотаработах Віталя Бутырына

Інфармацыйныя рэсурсы і сэрвісы: што яшчэ прэзентуе Нацыянальная бібліятэка Беларусі на XXVIII Міжнародным ІКТ-форуме “ТІБО”

Інфармацыйныя рэсурсы і сэрвісы: што яшчэ прэзентуе Нацыянальная бібліятэка Беларусі на XXVIII Міжнародным ІКТ-форуме “ТІБО”
Іншыя навіны

6–10 чэрвеня Нацыянальная бібліятэка Беларусі возьме ўдзел у Міжнароднай спецыялізаванай выставе ХХVIII Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях “ТІБО”, якая пройдзе ў ШКСК “Мінск-арэна”.

У год свайго 100-годдзя на цэнтральнай экспазіцыі “Беларусь – лічбавая дзяржава” Нацыянальная бібліятэка прэзентуе самыя значныя навуковыя, адукацыйныя і сацыякультурныя праекты, рэалізаваныя ёю.

Наведвальнікі змогуць пазнаёміцца як з новымі, так і папулярнымі ўжо ў карыстальнікаў рэсурсамі і паслугамі бібліятэкі, такімі як:

Тут можна будзе “пагартаць” “Кнігу Беларусі XIV–XVIII стагоддзяў, “Рукапісы сучасных беларускіх аўтараў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, часопісы з калекцыі “Мода и время” і іншых паўнатэкставых рэсурсаў НББ, доступ да якіх прадстаўлены ў інтэрнэце. Усяго – больш за 3 000 лічбавых копій дакументаў.

Задумаліся аб захаванні сямейнай гісторыі? Не ведаеце, як і дзе аднавіць кнігі з дароўнымі надпісамі, лісты... і захаваць старыя запісы на відэакасетах? Майстар-класы па рэстаўрацыі і алічбоўцы дакументаў прадэманструюць гасцям выставы паслугі бібліятэкі па аднаўленні пашкоджаных старажытных і сучасных папяровых дакументаў і алічбоўцы відэа- і рукапісных дакументаў.

Спецыялісты пакажуць, як можна аператыўна адрамантаваць кнігу, як правільна склеіць разарваны ліст, як захаваць стары відэазапіс, як зрабіць копію дакумента на патокавым сканары.

Чакаем гасцей на цэнтральнай экспазіцыі!

Далучайцеся да юбілею Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі!

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 62.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам