ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Эстамп” ад майстра графікі: у бібліятэцы адкрылася выстаўка Уладзіміра Хіна
Зямлі роднай талент і натхненне

IV Беларускія Калядныя чытанні “Моладзь: свабода і адказнасць”

IV Беларускія Калядныя чытанні “Моладзь: свабода і адказнасць”
Іншыя навіны

29 лістапада ў бібліятэцы адкрыліся IV Беларускія Калядныя чытанні “Моладзь: свабода і адказнасць”.

Кожны год Беларускія Калядныя чытанні праходзяць у рамках пэўнай тэматыкі. У цэнтры ўвагі ў гэты раз – актуальныя праблемы духоўна-маральнага выхавання дзяцей і моладзі і захавання культурнай спадчыны.

Ва ўрачыстым адкрыцці мерапрыемства і цырымоніі падвядзення вынікаў і ўзнагароджання пераможцаў IV Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання” прынялі ўдзел Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Наталля Карчэўская, першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава. Узнагарод удастоены сем бібліятэк рэспублікі.

Гран-пры

  • дзяржаўная ўстанова культуры “Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя І.Х. Каладзеева”

У намінацыі “Духоўна-маральнае выхаванне дзяцей і моладзі”

  • дзяржаўная ўстанова культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы”
  • Баркалабаўская сельская бібліятэка дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Быхаўскага раёна”

У намінацыі “Гісторыя Праваслаўя роднага краю”

  • дзяржаўная ўстанова культуры “Лёзненская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”
  • бібліятэка дзяржаўнай установы адукацыі “Сінкевічская сярэдняя школа”

У намінацыі “Сям'я – спадчынніца маральных і духоўных каштоўнасцей”

  • Пінская гарадская дзіцячая бібліятэка дзяржаўнай установы культуры “Пінская гарадская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”
  • Амелянецкая сельская бібліятэка дзяржаўнай установы культуры “Камянецкая раённая бібліятэчная сістэма”

Конкурс праводзіўся з мэтай актывізацыі асветніцкай дзейнасці бібліятэк рэспублікі, якая садзейнічае фарміраванню духоўна-маральных якасцей асобы, удасканаленню іх работы па выхаванні патрыятызму і грамадзянскасці дзяцей і моладзі на аснове праваслаўных традыцый.

Мерапрыемства працягнулі пленарнае і секцыйныя пасяджэнні. Удзельнікі чытанняў падвялі вынікі конкурсу эскізных праектаў аднаўлення крыжа Тураўскай епархіі XII–XIII стагоддзяў, заслухалі даклады, якія закранаюць праблемы выхавання дзяцей і моладзі, папулярызацыі ў маладзёжным асяроддзі сямейных каштоўнасцеў, выкарыстанне ў краязнаўчай дзейнасці бібліятэк па вывучэнні праваслаўных традыцый сучасных інфармацыйных тэхналогій і многае іншае.

Арганізатарам мерапрыемства выступіла Беларуская праваслаўная царква пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

30 лістапада ў вышэйшых навучальных установах сталіцы пройдуць круглыя ​​сталы, канферэнцыі і секцыйныя пасяджэнні ў рамках тэматыкі чытанняў.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Глядзіце таксама наш фотарэпартаж, відэасюжэт телеканала "Беларусь 1" "Напачатку Каляднага паста Беларуская праваслаўная царква арганізуе духоўную акцыю", а таксама відэарэпартажы АНТ і СТВ:


Навіны

Кнігі з асабістай калекцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі перададзены ў фонды Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

9 Сне 2019

Гэта 76 сучасных выданняў, прысвечаных гісторыі, культуры, адукацыі, навуцы і спорту краін – суседзяў, партнёраў нашай краіны на міжнароднай арэне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Тэставы доступ да калекцыі Duke University Press

9 Сне 2019

Карыстальнікам Нацыянальнай бібліятэкі і яе партнёрам па віртуальнай чытальнай зале прадастаўлена магчымасць тэставага доступу да электроннай калекцыі навуковых часопісаў па літаратуры, культуралогіі, сацыялогіі, палітыцы, гісторыі і кніжнай калекцыі выдавецтва Duke University Press, у якую ўваходзяць больш за 2,5 тыс. найменняў перыядычных выданняў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кітабы – унікальныя помнікі рукапіснай кніжнасці

9 Сне 2019

4 снежня адбыліся чарговыя заняткі ў межах семінара-практыкуму “Кітабы – унікальныя помнікі рукапіснай кніжнасці”. Сустрэча была прысвечаная гісторыі вывучэння кітабаў. Кітабамі называюць рукапісныя кнігі, якія ствараліся на працягу стагоддзяў прадстаўнікамі адной з этнаканфесійных груп Беларусі – беларускімі татарамі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Падведзены вынікі працы сістэмы карпаратыўнай каталагізацыі бібліятэк Беларусі за 2019 г.

6 Сне 2019

5 снежня на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося пасяджэнне Тэхналагічнага камітэта сістэмы карпаратыўнай каталагізацы бібліятэк Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Лекцыя аб сучасным беларускім канцэртна-выканальніцкім мастацтве

6 Сне 2019

5 снежня адбылася чарговая сустрэча ў межах цыкла “Беларуская музыка ў сусветнай мастацкай прасторы”. З сучасным беларускім канцэртна-выканальніцкім мастацтвам слухачоў пазнаёміла кандыдат мастацтвазнаўства, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Ірына Леанідаўна Гарбушына.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

6 Сне 2019

Да Рэгіянальнага зводнага каталога бібліятэк Брэсцкай вобласці далучыліся дзяржаўная ўстанова культуры “Маларыцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” і дзяржаўная ўстанова культуры “Жабінкаўская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111