ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Модны Кітай
II Міжнародны культурны форум “Шаўковы шлях”

IV Форум бібліятэкараў Беларусі

Іншыя навіны

15–17 верасня прайшоў IV Форум бібліятэкараў Беларусі “Гуманітарна-асветніцкая дзейнасць бібліятэк у кантэксце агульначалавечых каштоўнасцей і беларускай дзяржаўнасці”.


Яго арганізатарамі сталі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, грамадскае аб’яднанне “Беларуская бібліятэчная асацыяцыя”, дзяржаўная ўстанова “Нацыянальная бібліятэка Беларусі”.

У мерапрыемстве прыняло ўдзел каля 250 дэлегатаў з Беларусі – вядучыя спецыялісты бібліятэк, адукацыйных устаноў, прадстаўнікі заканадаўчай і выканаўчай улады.

15 верасня з прывітальным словам да ўдзельнікаў Форуму звярнуліся намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Чэрнік Васіль Мечаслававіч, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Кучынская Наталля Генадзьеўна, старшыня цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры Аўдзеева Наталля Пятроўна, старшыня Першамайскай раённай арганізацыі г. Мінска РГА “Белая Русь” Мацюшкова Людміла Пятроўна.

Выступоўцы падкрэслілі асаблівае значэнне бібліятэк у справе захавання і прымнажэння культурнай спадчыны беларускага народа, развіцця інтэлектуальнага і духоўнага патэнцыялу нацыі, вызначылі кансалідуючую ролю Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі ў рэалізацыі гэтай сацыяльнай місіі.

На пленарным пасяджэнні была разгледжана роля дзяржаўных праграм Рэспублікі Беларусь у развіцці доступу да інфармацыі праз бібліятэчную сетку, падняты праблемы нарматыўнага прававога забеспячэння бібліятэчнай сферы, карпаратыўнага ўзаемадзеяння бібліятэк Беларусі, прафесійнай адукацыі бібліятэчных спецыялістаў, прапанаваны прагнозы развіцця сферы.

16 верасня прайшлі пасяджэнні чатырох секцый: “Інфармацыйная і сацыякультурная дзейнасць бібліятэк у кантэксце новага часу”, “Бібліятэкі і моладзь: грані ўзаемадзеяння”, “Праграмна-праектная дзейнасць бібліятэк”, “Вопыт работы, дасягненні і новыя гарызонты бібліятэк – пераможцаў конкурсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры»”.

Прагучала больш за 30 дакладаў спецыялістаў бібліятэк розных міністэрстваў і ведамстваў, у якіх яны прадставілі вопыт сваёй работы па ўкараненні інфармацыйных тэхналогій, рэалізацыі сацыякультурнай місіі бібліятэк, ажыццяўленні даследчай дзейнасці, стварэнні інфармацыйных рэсурсаў і арганізацыі інфармацыйна-бібліятэчнага абслугоўвання розных груп насельніцтва.

Прааналізаваўшы праблемы развіцця бібліятэчнай сферы, дэлегатамі была выпрацавана рэзалюцыя, у якой яны намецілі мерапрыемствы па развіцці сферы.

Пад час падвядзення вынікаў Форуму 17 верасня, усе ўдзельнікі аднадушна выказалі ўпэўненасць, што IV Форум бібліятэкараў Беларусі стаў новым імпульсам для пошуку інавацыйных ідэй, наступнага развіцця творчага патэнцыялу і сацыяльнай актыўнасці бібліятэкараў.

Праграма форума

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам