ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Факсіміле высокага ўзроўню
Вернасць слову

Калекцыя Нацыянальнай бібліятэкі папоўнілася самым раннім выданнем Адама Міцкевіча з усіх, што зберагаюцца ў дзяржаўных зборах краіны

Калекцыя Нацыянальнай бібліятэкі папоўнілася самым раннім выданнем Адама Міцкевіча з усіх, што зберагаюцца ў дзяржаўных зборах краіны
Іншыя навіны

Гэта другі том легендарнага двухтомніка паэтычных твораў Адама Міцкевіча, які выйшаў ў траўні 1823 г. у выдавецтве знакамітага віленскага друкара і кнігагандляра Юзафа Завадскага.

Раней самым старым выданнем Адама Міцкевіча ў фондах бібліятэкі быў асобнік “Конрада Валенрода”, надрукаваны ў 1828 годзе ў Пецярбургу.

Набытая бібліятэкай кніга “Poezye Adama Mickiewicza. Т. 2”, выдадзеная ў 1823 годзе, калі А. Міцкевічу было 25 гадоў, разам з 1-м томам, які выйшаў у 1822 годзе, з'яўляецца найбольш ранняй публікацыяй твораў паэта ў выглядзе асобнага выдання. Цяпер спецыялісты Нацыянальнай бібліятэкі рупліва працуюць, каб адшукаць першы том.

Дарэчы, набыты экзэмпляр паходзіць з прыватнага кнігазбору сям’і польскага пісьменніка, дыпламата, грамадскага дзеяча і мецэната Уладзіслава Пельца (1906–2002), дыпламатычная служба якога праходзіла спачатку ў Харбіне, а пасля ў Парыжы. На адвароце форзацнага аркуша маецца ўладальніцкі запіс жонкі У. Пельца, Хэлены: “Pelcowa 2.2.1939, Paryz”.

У другім томе зборніка ўпершыню апублікаваны паэма “Гражына” і дзве часткі паэмы “Дзяды”. Экзэмпляр даволі добра захаваўся і мае свае асаблівасці. На тытульным аркушы – выява анёла з лірай (віньетка), размаляваная ад рукі, верагодна, кімсьці з былых уладальнікаў. Цікава, што ў кнізе маецца спіс асоб, якія падпісаліся на выданне, з указаннем колькасці замоўленых асобнікаў (насупраць некаторых прозвішчаў з гэтага спіса чарнілам пазначаны нумары).

На сённяшні дзень зборнік “Poezye Adama Mickiewicza” – вельмі рэдкае выданне. Прыжыццёвыя выданні А. Міцкевіча выпускаліся абмежаваным накладам, і праз амаль два стагоддзі захаваныя асобнікі ператварыліся ў сапраўдныя рарытэты, з кожным годам іх каштоўнасць расце.

Запрашаем у бібліятэку патрымаць рарытэтны томік ва ўласных руках!

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Глядзіце таксама відэарэпартаж пра падзею на сайце Белтэлерадыёкампаніі і чытайце пра тое, якія яшчэ ўнікальныя выданні Адама Міцкевіча можна знайсці ў Нацыянальнай бібліятэцы.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам