ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Навагодняе свята ў Нацыянальнай бібліятэцы
Да Года роднай зямлі

Калядная праграма “Зорнае сумоўе”

Калядная праграма “Зорнае сумоўе”
Іншыя навіны

23 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшла пераднавагодняя калядная праграма “Зорнае сумоўе” фальклорнага ансамбля “Грамніцы”.


Фальклорны ансамбль “Грамніцы” існуе з 1993 года пад кіраўніцтвам прафесара кафедры народна-песеннай творчасці Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў У.К. Зяневіча. Сваім мастацтвам удзельнікі ансамбля перадаюць характэрную для беларускага фальклору манеру выканання, спалучэнне традыцый народна-песеннай творчасці з эстраднай аранжыроўкай. З дзейнасцю ансамбля “Грамніцы” знаёмы не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі – у Бельгіі, Галандыі, Германіі, Карэі, Францыі, Швецыі.

На сцэне канферэнц-залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прагучалі беларускія, украінскія, літоўскія, латышскія калядкі і славянскія народныя песні. Гледачы высока ацанілі музычную творчасць ансамбля і аддзячылі “Грамніцам” апладысментамі, усмешкамі і добрым настроем.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам