ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Мы – за здаровы лад жыцця!
Рамантычны авантурызм

Канферэнцыя, прысвечаная сядзібам Смаленшчыны і Беларусі

Іншыя навіны

5–6 чэрвеня ў Смаленску адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя “Сядзібы Смаленшчыны і Беларусі, іх уладальнікі і насельнікі. Музыка. Архітэктура. Садова-паркавае мастацтва”.


Арганізатарамі канферэнцыі выступяць Смаленскае абласное краязнаўчае таварыства – смаленскае аддзяленне Саюза краязнаўцаў Расіі і Смаленская абласная ўніверсальная бібліятэка імя А.Т. Твардоўскага.

Канферэнцыя пройдзе пры падтрымцы Адміністрацыі Смаленскай вобласці, Дэпартамента Смаленскай вобласці па культуры і турызме, Грамадскай палаты Смаленскай вобласці, аддзялення Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі ў г. Смаленску.

У рамках канферэнцыі плануецца разгляд пытанняў гісторыі сядзібнай культуры Смаленшчыны і Беларусі, сядзібнай спадчыны ў архівах, бібліятэках, музеях і прыватных зборах, асаблівасцей садова-паркавага мастацтва і музыкі ў сядзібах, абмеркаванне гісторыка-архітэктурных праблем захавання рускай і беларускай сядзібнай спадчыны, а таксама некаторыя іншыя тэматычныя пытанні.

5 чэрвеня адбудзецца пасяджэнне ў Смаленскай абласной універсальнай бібліятэцы імя А.Т. Твардоўскага, на 6 чэрвеня запланавана наведванне Музея-сядзібы М.І. Глінкі ў Наваспаскім, музея “Церамок” у Флёнаве кн. Ценішавых, сядзібы У.Н. Дабравольскага ў Данькаве.

Інфармацыйнае пісьмо

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам