ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Будзь здаровы, чалавек
Дзіцячы пакой запрашае

Канферэнцыя Расійскай асацыяцыі электронных бібліятэк

Іншыя навіны

26 сакавіка адбылася штогадовая Навукова-практычная канферэнцыя Расійскай асацыяцыі электронных бібліятэк (НП ЭЛБІ), у рабоце якой узяў удзел прадстаўнік Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.


У канферэнцыі, якая прайшла ў Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы, удзельнічала каля 200 чалавек – гэта эксперты ў галіне электронных бібліятэк, сучасных інфармацыйных тэхналогій, аўтарскага права, выдаўцы і агрэгатары інфармацыйных рэсурсаў.

У рамках мерапрыемства былі разгледжаны актуальныя праблемы стварэння і суправаджэння электронных бібліятэк, камплектавання і забеспячэння захаванасці іх фондаў, а таксама пытанні, звязаныя з выкананнем аўтарскага права.

Нацыянальную бібліятэку Беларусі (НББ) прадстаўляў загадчык аддзела фарміравання электроннай бібліятэкі В.В. Пшыбытка, які выступіў з дакладам “Электронная бібліятэка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”. У дакладзе былі прадстаўлены асаблівасці стварэння і выкарыстання электроннай бібліятэкі НББ.

На сайце Расійскай асацыяцыі электронных бібліятэк прадстаўлены прэзентацыйныя матэрыялы і відэатрансляцыя канферэнцыі.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам