ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Візіт парламенцкай дэлегацыі Каралеўства Камбоджа
У сэрцы з Радзімай

Канферэнцыя “Санкт-Пецярбург і беларуская культура”

Канферэнцыя “Санкт-Пецярбург і беларуская культура”
Іншыя навіны

14–15 чэрвеня ў Расійскай нацыянальнай бібліятэцы прайшла ХХ Навуковая канферэнцыя “Санкт-Пецярбург і беларуская культура”, прысвечаная памяці В. Скалабана і 20-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Расіяй і Беларуссю.


Арганізатарамі канферэнцыі выступілі Расійская нацыянальная бібліятэка (г. Санкт-Пецярбург) і Санкт-Пецярбургская асацыяцыя беларусістаў. У канферэнцыі прынялі ўдзел вучоныя, выкладчыкі, кіраўнікі і супрацоўнікі бібліятэк, навуковых і вучэбных устаноў з Расіі, Беларусі, Польшчы, Японіі. З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуўся генеральны дырэктар Расійскай нацыянальнай бібліятэкі Антон Уладзіміравіч Ліхаманаў.

У дакладах спецыялістаў былі разгледжаны пытанні дыпламатычных адносін і культурнага супрацоўніцтва Расіі і Беларусі на сучасным этапе, гісторыя інтэграцыйных працэсаў у расійска-беларускіх дыпламатычных адносінах, лёсы вядомых дзеячаў беларускай культуры (такіх як Янка Купала і Ян Баршчэўскі) у Санкт-Пецярбургу, а таксама ўдзел прадстаўнікоў іншых народаў і дзяржаў у культурным жыцці Беларусі. Цэлы шэраг дакладаў быў прысвечаны лёсу культурнай, у тым ліку кніжнай, спадчыны Беларусі ў замежных краінах. Дакладчыкамі былі вывучаны факты і разгледжаны падзеі з гісторыі міжкультурнага і міжканфесійнага ўзаемадзеяння ў Беларусі.

З дакладам пра перспектывы беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў галіне факсімільнага выдання кніжных помнікаў выступіў намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Аляксандр Аляксандравіч Суша.

Чытайце таксама:

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам