ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Віртуальная чытальная зала Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі працягвае знаёміць з ЭІР для сферы адукацыі
Навіны анлайн-конкурсу чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына”

Канферэнцыя Украінскай бібліятэчнай асацыяцыі

Канферэнцыя Украінскай бібліятэчнай асацыяцыі
Іншыя навіны

Сёння стартавала канферэнцыя Украінскай бібліятэчнай асацыяцыі. Мерапрыемства мае багатую праграму і адбудзецца 19–20 лістапада анлайн.

Штогадовая канферэнцыя Украінскай бібліятэчнай асацыяцыі з’яўляецца інавацыйнай платформай для падвядзення вынікаў працы і выпрацоўцы перспектыўных кірункаў дзейнасці, для развіцця асоб, прафесійна звязаных з бібліятэчнай справай, бібліяграфічнай і інфармацыйнай дзейнасцю, і ўсіх зацікаўленых.

На адкрыцці канференцыі прагучалі прывітальныя словы да ўдзельнікаў:

  • Аксаны Бруй, прэзідэнта Украінскай бібліятэчнай асацыяцыі
  • Аляксандры Коваль, дырэктара Украінскага Інстытута кнігі
  • Бэціны Венцэль, начальніка аддзела “Інфармацыя і бібліятэка” Goethe-Institut ва Украіне
  • Іны Юрык, дырэктара Навуковай бібліятэкі Беларускага Нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, старшыні Савета Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі
  • Таццяны Сапегі, загадчыцы сектара навукова-праектнай работы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, удзельніцы праекта “Стварай культуру: бібліятэчныя інавацыйныя паслугі”

У праграме канферэнцыі актуальныя даклады экспертаў, прэзентацыі праектаў, прафесійныя дыскусіі і абмены думак.

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з адвакатам аб здачы і арэндзе кватэры

24 Кра 2024

19 красавіка ў рамках акцыі “Бібліяноч-2024” Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў была арганізавана і праведзена бясплатная тэматычная сустрэча з адвакатам “Здаём кватэру ўнаём без парушэння закона: асаблівасці заключэння дагавора найму”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам