У чэрвені калектыў НББ з задавальненнем наведаў “Дукорскі маёнтак”, які ўяўляе сабой вялікую тэрыторыю, дзе кожны знайшоў занятак па душы.
Нас сустрэлі ў шляхецкіх касцюмах, пазнаёмілі з фальклорам і далі магчымасць трапіць у мінулае…
Экскурсія ўразіла рэканструкцыяй гістарычных падзей, адноўленымі прадметамі побыту і экіпіроўкі шляхціца, касцюмамі мінулых эпох, спрадвечнымі рамёствамі, танцамі і жывой старадаўняй музыкай.
Калектыў прадэгуставаў традыцыйныя напоі ў дзеючым бровары, з цікавасцю наведаў шматлікія майстэрні. З гісторыяй мястэчка і ўладальнікаў сядзібы пазнаёміла экспазіцыя музея.
У перакуленай хатцы (адзінай у Беларусі!) кожны выпрабаваў свой вестыбюлярны апарат. Ля 400-гадовага дуба ўсе загадалі жаданне і, зарадзіўшыся сілай і энергіяй дрэва, разам выправіліся на прагулку па заасадзе.
Экскурсія атрымалася цудоўнай і пазнавальнай, дружнай і вясёлай. Такія паездкі збліжаюць і робяць узаемаадносіны ў калектыве больш цёплымі.
Прафкам