15 красавіка Нацыянальная бібліятэка правяла вэбінар на тэму “Методыка і тэхналогія каталагізацыі дакументаў у рэгіянальных зводных электронных каталогах”.
Разглядаліся пытанні фарміравання бібліяграфічных запісаў у фармаце BELMARC, уключаючы стварэнне пунктаў доступу ва ўмовах працы ў РЗЭК. Спецыялісты НББ адказалі на тыпавыя і складаныя пытанні, якія ўзнікаюць у працэсе працы з РЗЭК у каталагізатараў рэгіянальных бібліятэк.
Загадчыца аддзела арганізацыі каталогаў Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага Юлія Уладзіміраўна Цандо падзялілася вопытам арганізацыі працы па фарміраванні аналітычных запісаў на краязнаўчыя дакументы ў РЗЭК Брэсцкай вобласці.
У вэбінары ўзялі ўдзел больш за 70 спецыялістаў з 56 бібліятэк Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай абласцей.
Дзякуй усім за працу! Гатовы да далейшага плённага супрацоўніцтва.
Матэрыял пададзены аддзелам бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій.