ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Завітайце на літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
Выстава “З кніг Уладзіміра Караткевіча” працуе да канца студзеня

Хрышчэнне Гасподняе ў старадруках

Хрышчэнне Гасподняе ў старадруках
Іншыя навіны

19 студзеня адзначаецца свята Хрышчэння Госпада Ісуса Хрыста. У фондзе Нацыянальнай бібліятэкі захоўваюцца кірылічныя старадрукі, прысвечаныя гэтаму важнаму хрысціянскаму святу.

У старажытныя часы не было падзелу на два святы і хрысціяне адзначалі святы Нараджэння і Хрышчэння Гасподняга ў адзін дзень пад агульнай назвай Богаяўлення. Пра Богаяўленне можна прачытаць у біблейскіх і літургічных кнігах: апавяданнях Евангелля, святочных тэкстах богаслужбовых кніг, якія суправаджаюцца ілюстрацыямі – гравюрамі і застаўкамі. Тэксты выдаваліся ў праваслаўных, уніяцкіх і стараверскіх друкарнях.

У “Евангелии учительном” (Вільня, 1580) друкара Васіля Гарабурды змяшчаецца некалькі павучанняў: “в неделю перед Крещением”, у дзень свята і “в неделю по Крещению”.

1_vadochryszcza.JPG

Кніга мае цікавую гісторыю. На апошнім лісце захаваўся ўкладны запіс XVI ст., у якім напісана, што ігумен Афанасій прынёс гэтую кнігу ў дар у манастыр на востраве Ояць: “лета 7104 го ноября 5 дне положил сію книгу Евангеліе воскресное учителное в дом к веденью пречистые Богородицы и к верховным апостолом Петру и Павлу в монастыр во Островъ на оять того же монастыря игуменъ Афанасей валамского монастыря, постриженик по своей души вечной поминокъ”.

2_vadochryszcza.JPG

У XVII ст. на беларускіх землях адным з галоўных друкарскіх цэнтраў, дзе выкарыстоўваўся кірылічны шрыфт, была Куцеінская друкарня пры Богаяўленскім манастыры (Куцейна – зараз Орша). Кнігі спачатку выдаваліся пад кіраўніцтвам заснавальніка друкарні Спірыдона Собаля, а затым – Іаіля Труцэвіча. Школа гравюры Спірыдона Собаля аказала значны ўплыў на развіццё беларускай кніжнай графікі. Куцеінскім ілюстрацыям уласціва дэкаратыўнасць і сувязь з народным мастацтвам. На гравюры з “Трифологиона” (Куцейна, 1647) мы бачым выяву Іаана Хрысціцеля, які ўзносіць руку над Збавіцелем і здзяйсняе хрышчэнне ў рацэ Іардан. З неба спускаецца Святы Дух у выглядзе голуба. Побач стаяць два анёлы.

3_vadochryszcza.JPG

Магілёўская друкарня працавала пры Богаяўленскім храме, таму гравюра з сюжэтам Богаяўлення размяшчалася на адвароце тытульнага аркуша, а таксама на застаўцы ў пачатку кнігі.

4_vadochryszcza.JPG

У “Житиях святых” Дзімітрыя Растоўскага 1702 г. прасочваецца менавіта такая паслядоўнасць. Гэты каштоўны асобнік быў падораны бібліятэцы кандытарскай фабрыкай “Слодыч”.

5_vadochryszcza.JPG

У “Трифологионе” (Магілёў, 1748) гравюра Богаяўлення, упрыгожаная наборным арнаментам, размешчана побач з богаслужбовым тэкстам. На ёй выяўлены Іаан Хрысціцель, Ісус Хрыстос, анёл з абрусам у руках і Святы Дух у выглядзе голуба, які ляціць з нябёсаў.

6_vadochryszcza.JPG

Ва ўніяцкім “Литургиконе, или Служебнике” (Пачаеў, 1791) прадстаўлены медзярыт “Богаяўленне”. Усяго ў гэтым выданні 17 цудоўных гравюр з сюжэтамі да розных царкоўных святаў. Іх аўтары – Адам Гачэмскі і Іван Стральбіцкі.

7_vadochryszcza.JPG

Аўтар матэрыялу: Таццяна Карнілава, загадчыца сектара арганізацыі і навуковай апрацоўкі фондаў навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам