ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адвакатуры Рэспублікі Беларусь – 100 гадоў
Лекцыя-канцэрт “Палітра фарбаў рамантызму”

ХV Рэспубліканская спартакіяда работнікаў культуры

ХV Рэспубліканская спартакіяда работнікаў культуры
Іншыя навіны

27–29 мая спартыўная каманда Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўзяла ўдзел у ХV Рэспубліканскай спартакіядзе работнікаў культуры.

У гэтыя вясновыя дні Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі “Стайкі” Мінскага раёна сабраў 32 каманды (больш за 400 чалавек) падведамасных арганізацый Міністэрства культуры, а таксама балельшчыкаў і аматараў актыўнага адпачынку.

Зборная каманда Нацыянальнай бібліятэкі ўзяла ўдзел у спаборніцтвах па наступных відах спорту: міні-футбол, лёгкаатлетычны крос, настольны тэніс, гіравы спорт, валейбол і дартс.

Па выніках спаборніцтваў вядучы інжынер інфармацыйна-вылічальнага аддзела Валерый Антонаў заняў II месца сярод мужчын па настольным тэнісе.

Наш калектыў паказаў годны вынік і заняў IV агульнакаманднае месца.

Віншуем каманду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і жадаем ёй далейшых спартыўных перамог!

Рэспубліканская спартакіяда праводзіцца ў мэтах шырокай прапаганды і далейшага развіцця фізічнай культуры і спорту ў працоўных калектывах арганізацый Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Асноўныя задачы – далучэнне работнікаў галіны да здаровага ладу жыцця і фізкультурна-аздараўленчых і спартыўна-масавых мерапрыемстваў, наладжванне сяброўскіх сувязей паміж калектывамі.

Арганізатарамі спартакіяды з’яўляюцца: Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Беларускі прафесійны саюз работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму, Рэспубліканскі вучэбна-метадычны цэнтр фізічнага выхавання насельніцтва, Белспортзабеспячэнне.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам