ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Песня аб райскім жыцці: інсітнае мастацтва Алены Кіш
Да 90-годдзя бібліёграфа Алены Іосіфаўны Леў, якая прысвяціла трыццаць два гады развіццю бібліятэчнай справы

ХVІІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні

ХVІІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні
Іншыя навіны

22–23 красавіка 2021 г. адбудуцца ХVІІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні.

Арганізатары канферэнцыі – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Штогадовая навуковая канферэнцыя з’яўляецца галоўнай пляцоўкай краіны для абмеркавання вынікаў навуковых даследаванняў і дасягненняў па пытаннях кніжнай культуры, спрыяе наладжванню навуковага дыялогу і супрацоўніцтва паміж даследчыкамі розных краін.

Тэматычнае поле канферэнцыі вылучаецца разнастайнасцю, нязменнай цікавасцю да кніжнай культуры Беларусі і асэнсавання яе феномена ў сусветным кантэксце. Шырока сфармуляваная праблематыка выклікае інтарэс у кнігазнаўцаў, гісторыкаў, філолагаў, культуролагаў, філосафаў і выдаўцоў.

Праблемнае поле канферэнцыі:

  • Рукапісная кніжнасць Беларусі
  • Беларускія друкарні і старадрукі XVI–XVIІІ стст.
  • Беларуская кніга ХIХ–ХХ стст.
  • Сучасная беларуская кніга
  • Гістарычныя бібліятэкі і развіццё бібліятэчнай справы Беларусі
  • Беларуская кніга ў айчынных і замежных зборах
  • Мастацтва кнігі
  • Улік і апісанне кніжных помнікаў Беларусі
  • Кніга ў сучасным сацыякультурным і інфармацыйным асяроддзі
  • Сучасныя бібліялагічныя школы, даследаванні і канцэпцыі
  • Асобы беларускага кнігазнаўства

Фарматы правядзення:

  • у будынку бібліятэкі (Мінск, пр. Незалежнасці, 116)
  • дыстанцыйны ўдзел з тэкстам даклада, відэадакладам альбо дакладам-прэзентацыяй

Плануецца выданне зборніка матэрыялаў канферэнцыі.

Умовы ўдзелу і патрабаванні да дакладаў – у інфармацыйным лісце.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам