ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Новая” Эліза Ажэшка і яе зноў адноўлены раман
Усё пра Латвію: як прайшло адкрыццё фотавыстаўкі “Далягляд”

Кнігі ў дар бібліятэцы сярэдняй школы № 189 г. Мінска

Кнігі ў дар бібліятэцы сярэдняй школы № 189 г. Мінска
Іншыя навіны

24 ліпеня ў рамках дабрачыннай акцыі “Чытанне – прастора інфармацыі і ведаў” бібліятэцы сярэдняй школы № 189 г. Мінска перадалі ў дар больш за 300 экзэмпляраў выданняў дзіцячай, вучэбнай, мастацкай, вучэбна-метадычнай і развіваючай літаратуры.

Супрацоўнікі школьнай бібліятэкі выразілі шчырую ўдзячнасць калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі за дапамогу ў папаўненні бібліятэчнага фонду.

Камплект кніг сфарміраваны пры актыўным удзеле вядомых айчынных выдавецтваў “Беларусь”, “Пачатковая школа”, “Народная асвета”, кнігагандлёвых арганізацый “БукЛайнГруп”, “БелтаймКніга”, “Мобилбук”, “Красіка-Прынт”, “Питер-М”, “Эўрыка-М” і Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі.

Дабрачынная акцыя “Чытанне – прастора інфармацыі і ведаў” працягваецца. Заклікаем усіх жадаючых далучыцца да яе!

Матэрыял прадастаўлены аддзелам камплектавання фондаў.

Навіны

Адкрыта рэгістрацыя на ХVІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні

4 Сне 2019

14-15 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы пройдуць ХVІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні – маштабная навуковая канферэнцыя, якая ёсць галоўнай пляцоўкай краіны для адкрытага дыялогу аб кніжнай культуры.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кнігі ў дар бібліятэкам адукацыйных устаноў

4 Сне 2019

У лістападзе Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў рамках дабрачыннай акцыі “Чытанне – прастора інфармацыі і ведаў” перадала 1 000 асобнікаў выданняў бібліятэкам сярэдняй школы № 204 г. Мінска і філіяла “Індустрыяльна-педагагічны каледж” Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Выйсці ў афлайн: дзе ў Нацыянальнай бібліятэцы чытаць папяровую прэсу

3 Сне 2019

Магчыма, вы любіце павольна пачытаць газетную аналітыку ці захапляецеся замежнымі тэматычнымі часопісамі? А можа, вы як даследчык ці студэнт знаходзіцеся ў пошуку архіўных выданняў? Найбагацейшая калекцыя газет і часопісаў чакае вас у Нацыянальнай бібліятэцы. Расказваем, у якіх залах шукаць перыёдыку.

Аўтарскі погляд

111