ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Бібліятэкі Беларусі і фарміраванне інфармацыйнай культуры навучэнцаў і студэнтаў
Памятаем пра мінулае, рухаючыся ў будучыню

Кнігі ў дар пагранзаставе

Кнігі ў дар пагранзаставе
Іншыя навіны

5 лютага ў падтрымку рэспубліканскай акцыі “Беларускую кнігу – у рэгіёны” Нацыянальная бібліятэка Беларусі перадала 250 выданняў новай пагранзаставе “Доцішкі” Лідскага пагранічнага атрада.


Фонды будучай бібліятэкі пагранзаставы папоўніліся літаратурай апошніх гадоў выдання, у тым ліку асобнымі тамамі “Беларускай энцыклапедыі” і “Энцыклапедыі гісторыі Беларусі”, унікальным па сваёй інфармацыйнай значнасці і паліграфічным выкананні двухтомнікам “Беларусь стваральная”, кнігамі па гісторыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, выданнямі, што расказваюць пра гераічныя падзеі гісторыі нашай дзяржавы.

Акрамя таго, сярод выданняў, якія стануць асновай бібліятэкі новай пагранзаставы, – творы класікаў айчыннай літаратуры, а таксама 150 экз. разнастайных прыгодніцкіх раманаў, дэтэктываў, фантастыкі, энцыклапедычных і даведачных выданняў, гісторыка-дакументальных твораў, вучэбнай і мастацкай літаратуры, якая выйшла ў свет ў нашай краіне.

Усяго ў рамках акцыі “Беларускую кнігу – у рэгіёны", прысвечанай Году кнігі – 2012, бібліятэкам Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь было перададзена ў цэлым звыш 2 тыс. экзэмпляраў дакументаў.

Кантактныя тэлефоны: (8 017) 293 25 20, 293 27 67.
E-mail: pr@nlb.by

Чытайце таксама аб перадачы ў дар Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі:

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам