ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Падарунак бібліятэцы ад мастака-графіка Сяргея Волкава
Дакладнасць думкі, густ, майстэрства

Кнігі ў дар

Кнігі ў дар
Іншыя навіны

У пачатку навучальнага года ў рамках дабрачыннай акцыі “Чытанне – прастора інфармацыі і ведаў” бібліятэкам гімназіі № 21 і Сацыяльна-педагагічнага цэнтра з прытулкам Першамайскага раёна г. Мінска перадалі ў дар 520 экзэмпляраў дзіцячай, вучэбнай, мастацкай, вучэбна-метадычнай і развіваючай літаратуры.

Супрацоўнікі бібліятэк выказалі шчырую падзяку калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі за аказаную дапамогу ў папаўненні бібліятэчнага фонду.

Камплект кніг сфарміраваны пры актыўным удзеле вядомых айчынных выдавецтваў “Беларусь”, “Пачатковая школа”, “Народная асвета”, кнігагандлёвых арганізацый “БукЛайнГруп”, “БелтаймКніга”, “Мобилбук”, “Красіка-Прынт”, “Питер-М”, “Эўрыка-М” і Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі.

Дабрачынная акцыя працягваецца. Заклікаем усіх жадаючых далучыцца да яе!

Матэрыял прадастаўлены аддзелам камплектавання фондаў.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам