ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Нацыянальная бібліятэка Беларусі на МКВК у Азербайджане
Прыгажосць у штодзённым: выстаўка графікі і акварэлі

Кніжная спадчына Францыска Скарыны ў Арменіі

Кніжная спадчына Францыска Скарыны ў Арменіі
Іншыя навіны

З 26 па 28 верасня дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі прыняў удзел у VII Міжнародным навукова-практычным семінары “Абліччы памяці. Найноўшыя тэхналогіі захавання і аднаўлення рукапіснай і друкаванай спадчыны" ў Ерэване.


У рамках семінара Раман Матульскі выступіў з дакладам “Дзейнасць Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны” і прыняў удзел у цырымоніі дарэння шматтомнага факсімільнага выдання “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” навукова-даследчаму Інстытуту старажытных рукапісаў імя Месропа Маштоца “Матэнадаран”, які выступіў ініцыятарам і арганізатарам мерапрыемства. Рэстаўратары, супрацоўнікі бібліятэк і музеяў, архівісты, спецыялісты ў галіне найноўшых тэхналогій абмяняліся вопытам і ведамі, пазнаёміўшыся з найбагацейшымі і ўнікальнымі рукапісамі і друкаваным зборам “Матэнадарана”.

Акрамя таго, 25 верасня Раман Матульскі прэзентаваў у Нацыянальнай бібліятэцы Арменіі міжнародны навуковы і даследчы праект “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” і перадаў у дар 21-томнае факсімільнае выданне.

Агульнанацыянальны праект па факсімільным перавыданні кніжнай спадчыны Францыска Скарыны ажыццяўляўся з 2013 года на працягу пяці гадоў. Асноўнымі выканаўцамі выступілі Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Банк “БелВЭБ”. Дзякуючы сумесным намаганням і цесным партнёрскім стасункам падчас святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання кніжная спадчына Францыска Скарыны паўстала ў адзінай калекцыі факсімільных выданняў і стала стрыжнем святочных мерапрыемстваў, якія прайшлі ва ўсім свеце.

Нацыянальнай бібліятэцы Арменіі таксама быў перададзены камплект кніг у рамках праекта “Беларусь сёння”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі з 2010 года. Фонды Нацыянальнай бібліятэкі Арменіі папоўнілі беларускія выданні, якія адлюстроўваюць сацыяльна-эканамічнае і палітычнае жыццё краіны, яе шматвяковую гісторыю і культуру, выданні – лаўрэаты нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі” і іншых прэстыжных прэмій, лепшыя літаратурна-мастацкія, навуковыя, навукова-папулярныя выданні, энцыклапедыі , даведнікі і фотаальбомы.

Чытайце таксама:

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам