ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Музейныя заняткі “Кніжныя аправы”
Экскурсію “Мінск на далоні” перакладуць на “ясную мову”

Кніжная спадчына Францыска Скарыны перададзена ў дар Акадэмічнай бібліятэцы Латвійскага ўніверсітэта

Кніжная спадчына Францыска Скарыны перададзена ў дар Акадэмічнай бібліятэцы Латвійскага ўніверсітэта
Іншыя навіны

Прэзентацыя вынікаў міжнароднага навуковага і выдавецкага праекта па факсімільным узнаўленні кніжнай спадчыны Францыска Скарыны адбылася ў Рызе 16 лютага. Падчас мерапрыемства намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша перадаў поўны камплект факсімільнага выдання ў дар Акадэмічнай бібліятэцы Латвійскага ўніверсітэта.

Святочная вечарына прайшла на базе самай старажытнай бібліятэкі Латвіі – Акадэмічнай бібліятэкі Латвійскага ўніверсітэта, якая была заснавана яшчэ ў 1524 годзе і зберагае ўнікальныя кніжныя зборы, у тым ліку некаторыя знакавыя помнікі беларускага паходжання. Прадстаўнікі Пасольства Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы, беларускіх грамадскіх арганізацый, устаноў культуры і навукі Латвіі і госці з Беларусі абмеркавалі дасягненні і перспектывы супрацоўніцтва. У межах мерапрыемства таксама былі дасягнуты дамоўленасці пра арганізацыю супольных сустрэч, прэзентацый, выставак, навуковых форумаў і дыскусій па актуальных пытаннях кніжнай культуры Беларусі і Латвіі.

Міжнародны навуковы і выдавецкі праект па ўзнаўленні кніжнай спадчыны беларускага першадрукара, які быў рэалізаваны Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Банкам БелВЭБ і завяршыўся ў мінулым годзе, стаў кульмінацыяй юбілейных мерапрыемстваў у Беларусі і за мяжой. Стварэнне факсіміле – своеасаблівы каталізатар цэлага шэрагу новых ініцыятыў, якія пройдуць у бліжэйшыя гады у Беларусі і за мяжой і будуць скіраваны на папулярызацыю кніжнай спадчыны нашай краіны.

На восень 2018 г. запланавана правядзенне Дзён беларускай культуры ў Латвіі, якія пройдуць у розных рэгіёнах краіны. Абумоўлена гэта тым, што ў Латвіі пражывае выключна вялікая беларуская дыяспара, якая традыцыйна прымае актыўны ўдзел у гэтых святочных мерапрыемствах.


Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам