ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
З экскурсанта – у карыстальнікі. Праз 7 гадоў
“Мультчытайка” па казцы “Двенадцать месяцев”

Кніжныя прафесары сталі энцыклапедыстамі

Кніжныя прафесары сталі энцыклапедыстамі
Іншыя навіны

26 студзеня ў межах праекта “Клуб кніжных прафесараў” адбыліся заняткі на выставе “Энцыклапедыя: нацыянальны праект” з куратарам выставы і даследчыкам энцыклапедый Ксеніяй Сушай.

У музеі кнігі дзеткі і іх бацькі атрымалі ўнікальную магчымасць пабачыць самыя старыя, рэдкія і каштоўныя энцыклапедыі з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – антычны твор "Натуральная гісторыя" Плінія Старэйшага, сярэднявечную "Суму настаўленняў для жыцця чалавечага" Іаана Валійскага, універсальныя энцыклапедыі новага часу – французскую "Энцыклапедыю, або Тлумачальны слоўнік навук, мастацтваў і рамёстваў" Дэні Дзідро і Жана Лярона д'Аламбера, "Брытаніку", нямецкія энцыклапедычныя слоўнікі Фрыдрыха Арнольда Бракгаўза і Ёзэфа Меера, польскую "Усеагульную энцыклапедыю" Самуэля Оргельбранда, расійскія энцыклапедычныя слоўнікі Карла Крайя, Бракгаўза і Эфрона, братоў Аляксандра і Ігната Гранат і многія іншыя энцыклапедычныя выданні. Асабліва падрабязна абмеркавалі беларускія энцыклапедыі, іх значэнне для нацыянальнай культуры ў цэлым і кожнага беларуса ў прыватнасці.

Дзеці сталі не проста слухачамі, але і актыўнымі ўдзельнікамі дыскусіі, смела разважалі, выказвалі гіпотэзы, рабілі высновы і дзяліліся ўражаннямі. Яны на ўласныя вочы пабачылі дакументы, фотаздымкі і працоўныя матэрыялы, што адлюстроўваюць працэс стварэння першай беларускай універсальнай энцыклапедыі, і такім чынам непасрэдна дакрануліся да гісторыі гэтага знакавага для беларускай нацыі выдання. Удзельнікі пагарталі сучасныя энцыклапедыі, якія ствараюцца ў нашай краіне спецыяльна для дзяцей розных узростаў, каб наталіць іх прагу ведаў па ўсіх тэмах і галінах.

Юныя “кніжныя прафесары” паспрабавалі сябе ў ролі картографаў, дызайнераў і тэхнічных рэдактараў. Яны выканалі творчае заданне – разам склалі з празрыстых плёначных слаёў карту Беларусі, а пасля кожны з іх падрыхтаваў свой унікальны макет энцыклапедыі. Праца над уласным праектам дазволіла ім праявіць індывідуальныя творчыя здольнасці і замацаваць тэарэтычную частку заняткаў. Макеты, створаныя рукамі дзетак, атрымаліся цікавымі, яркімі і прыгожымі.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам