ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Раман Матульскі ўзначаліў грамадска-кансультатыўны савет па пытаннях адукацыі
Раман з кнігай

“КрасаWeek” у пошуках юных талентаў

“КрасаWeek” у пошуках юных талентаў
Іншыя навіны

29 красавіка ў бібліятэцы ладзіцца выстаўка работ удзельнікаў VII Міжнароднага дзіцяча-юнацкага конкурсу выяўленчага мастацтва “КрасаWееk” і цырымонія ўзнагароджання пераможцаў.


Конкурс арганізаваны ў 2011 годзе Мінскім дзяржаўным мастацкім каледжам імя А.К. Глебава пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь з мэтай пошуку таленавітых дзяцей, раскрыцця іх творчых здольнасцей, а таксама падтрымкі юных мастакоў у іх далейшым развіцці.

Сёлета ў сувязі са святкаваннем 500-годдзя беларускага кнігадрукавання “КрасаWeek” ладзіцца па двух напрамках: конкурс работ на вольную тэму і тэму “Спадчына Францыска Скарыны”.

На цырымоніі ўзнагароджання будуць названы імёны пераможцаў у чатырох намінацыях – “Жывапіс”, “Графіка”, “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” і “Скульптура” ў трох узроставых групах. Дыпломамі і прызамі адзначаць не толькі пераможцаў і лаўрэатаў, але і лепшых выкладчыкаў і навучальныя ўстановы, якія прынялі актыўны ўдзел у конкурсе.

Аўтара працы, які атрымае Гран-пры, чакае своеасаблівы падарунак – сертыфікат, які дае магчымасць бясплатнага навучання на падрыхтоўчых курсах МДМК імя А.К. Глебава.

Пачатак мерапрыемства а 12-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх).

Пазнаёміцца з работамі юных мастакоў можна да 11 мая 2017 года.
Дата заканчэння работы выстаўкі можа быць зменена.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 28 33, 266 37 37, 293 27 56.
Е-пошта: pr@nlb.by

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам