ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Санкт-Пецярбург і беларуская культура
У бібліятэцы адбылася дыялогавая пляцоўка “З моладдзю на роўных”

Круглы стол “Бібліятэчная прафесія: прыярытэты XXI стагоддзя”

Круглы стол “Бібліятэчная прафесія: прыярытэты XXI стагоддзя”
Іншыя навіны

17 чэрвеня ў Фундаментальнай бібліятэцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшоў Рэспубліканскі навукова-метадычны круглы стол на тэму “Бібліятэчная прафесія: прыярытэты XXI стагоддзя”.

Мерапрыемства было прымеркавана да 30-годдзя з дня заснавання Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі (ББА). Кіраўнікі і спецыялісты бібліятэк з усіх рэгіёнаў Беларусі абмеркавалі перспектывы развіцця ўстаноў, пытанні ўдасканалення бесперапыннай прафесійнай адукацыі, павышэння іміджу прафесіі і запатрабаванасці бібліятэк у грамадстве.

Прывітальны адрас ад першага намесніка міністра культуры Рэспублікі Беларусь Валерыя Грамады зачытала галоўны спецыяліст Міністэрства культуры Алена Беразоўская.

Ганаровым госцем мерапрыемства стаў прэзідэнт Расійскай бібліятэчнай асацыяцыі, дырэктар Дзяржаўнай публічнай гістарычнай бібліятэкі Расіі, кандыдат гістарычных навук Міхаіл Афанасьеў, які павіншаваў беларускіх калег і выступіў з дакладам “Бібліятэкар і чытач: модус вівендзі ўчора, сёння і заўтра”.

У анлайн-фармаце ББА таксама павіншавалі прэзідэнт Бібліятэчнай асамблеі Еўразіі, генеральны дырэктар Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі Вадзім Дуда, віцэ-прэзідэнт Бібліятэчнай асамблеі Еўразіі, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Арменіі Ганна Чулян, генеральны эксперт па бібліятэцы Назарбаеў Універсітэта Пётр Лапо (Казахстан).

Урачыстую частку мерапрыемства працягнула цырымонія ўзнагароджання супрацоўнікаў бібліятэк, якія ў розны час уносілі значны ўклад у развіццё Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі.

У асноўнай частцы круглага стала ўдзельнікі пазнаёміліся з ключавымі аспектамі развіцця бібліятэк і іх кадравага патэнцыялу. Галоўны спецыяліст Міністэрства культуры Алена Беразоўская прадставіла напрамкі рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў бібліятэчнай сферы Рэспублікі Беларусь.

Сваім бачаннем будучага бібліятэчнай прафесіі падзяліўся старшыня Савета Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі, дырэктар Фундаментальнай бібліятэкі БДУ Уладзімір Кулажэнка.

Аналіз кадравага патэнцыялу публічных бібліятэк Беларусі прадставіў намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Віктар Пшыбытка.

Дэкан факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, кандыдат педагагічных навук Юлія Галкоўская падзялілася інавацыямі ў сістэме падрыхтоўкі бібліятэчных кадраў на ўзроўні вышэйшай адукацыі.

Ключавыя вектары развіцця бібліятэк устаноў вышэйшай адукацыі прадставіла дырэктар Навуковай бібліятэкі Беларускага навукова-тэхнічнага ўніверсітэта Іна Юрык.

Усе ўдзельнікі круглага стала аднадушна падкрэслілі важную ролю ББА ў каардынацыі дзейнасці бібліятэк розных ведамстваў, наладжванні іх карпаратыўнага ўзаемадзеяння і выказалі надзею на далейшае паспяховае развіццё прафесійнай супольнасці бібліятэкараў Беларусі.

Запрашаем азнаёміцца з матэрыяламі круглага стала, прысвечанага 30-годдзю Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі.

Матэрыял пададзены намеснікам генеральнага дырэктара – дырэктарам па інфармацыйных рэсурсах і абслугоўванні карыстальнікаў НББ Віктарам Пшыбытка.

Фота: Наталлі Саўчанка.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам