ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Перадача ў дар рэдкіх кніг
Вечар у Маскве да Дня беларускага пісьменства

Круглы стол да 950-годдзя Бібліятэкі полацкага Сафійскага сабора і Дня бібліятэк

Круглы стол да 950-годдзя Бібліятэкі полацкага Сафійскага сабора і Дня бібліятэк
Іншыя навіны

15 верасня адбыўся круглы стол, прымеркаваны да Дня бібліятэк і 950-годдзя першай беларускай бібліятэкі – Бібліятэкі полацкага Сафійскага сабора.


На мерапрыемстве, якое прайшло ў Нацыянальнай бібліятэцы, сабраліся кіраўнікі і прадстаўнікі Міністэрства культуры, Беларускай праваслаўнай царквы, работнікі бібліятэк і музеяў, вядучыя спецыялісты ўстаноў навукі і адукацыі, каб разам адзначыць 950-годдзе першай у Беларусі бібліятэкі і абмеркаваць пытанні захавання нацыянальнай кніжнай спадчыны.

З прывітальным словам выступілі начальнік упраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Наталля Іванаўна Задзяркоўская, першы намеснік старшыні Полацкага райвыканкама Сяргей Дзмітрыевіч Лейчанка, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Сцяпанавіч Матульскі, епіскап Барысаўскі і Мар`інагорскі Веньямін. Мадэратарам круглага стала з’яўляўся намеснік дырэктара бібліятэкі па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Аляксандр Аляксандравіч Суша.

З дакладамі і прэзентацыямі, прысвечанымі гісторыі Бібліятэкі полацкага Сафійскага сабора, выступілі дэкан гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар гістарычных навук Аляксандр Генадзьевіч Каханоўскі, свяшчэннік, сакратар Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі, выкладчык кафедры царкоўнай гісторыі Мінскай духоўнай семінарыі Аляксей Сяргеевіч Хацееў, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, доктар педагагічных навук Раман Сцяпанавіч Матульскі, дырэктар Нацыянальнага полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, кандыдат культуралогіі Тамара Аляксандраўна Джумантаева.

З моманту свайго ўзнікнення Бібліятэка полацкага Сафійскага сабора як цэнтр праваслаўя на беларускіх землях мела выдатны фонд і адыгрывала значную ролю ў жыцці грамадства. У ХІІ стагоддзі папаўненню яе збору садзейнічала сама Еўфрасіння Полацкая, уласнаручна перапісваючы святыя кнігі ў скрыпторыі сабора. Бібліятэка ўключала мноства відаў літаратурных помнікаў, такіх як літургічныя кнігі, філасофскія творы, біблейскія і новазапаветныя тэксты і кампіляцыі, а таксама гістарычныя працы і летапісы. На жаль, бібліятэка была згублена падчас Лівонскай вайны і на сённяшні дзень існуе мноства здагадак наконт лёсу яе фонду. Кнігі з гэтай бібліятэкі – значная частка культурнай спадчыны Беларусі – апынуліся ў Польшчы, Расіі, Украіне, у прыватных калекцыях.

Удзельнікі круглага стала пазнаёміліся з выстаўкай, прысвечанай Бібліятэцы полацкага Сафійскага сабора і гісторыі бібліятэчнай справы Беларусі.

Вынікі работы круглага стала і прынятыя рашэнні будуць спрыяць далейшаму ўмацаванню супрацоўніцтва паміж установамі культуры, адукацыі і навукі ў рашэнні праблемы аднаўлення культурнай спадчыны Беларусі.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам