ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Раман з кнігай
Франка-пруская вайна: прычыны, ход, вынік – у адной кнізе

Круглы стол і асветніцкая акцыя

Круглы стол і асветніцкая акцыя
Іншыя навіны

27 красавіка ў бібліятэцы пройдзе комплекс мерапрыемстваў, прысвечаных Сусветнаму дню кнігі і аўтарскага права, а таксама Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.


З 10.00 да 12.00 у Міжнародным прэс-цэнтры (пам. 308) адбудзецца круглы стол “Аўтарскае права і ліцэнзіі Creative Commons у Беларусі: за і супраць".

У пасяджэнні прымуць удзел спецыялісты Цэнтра па калектыўным кіраванні маёмаснымі правамі Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, прадстаўнікі арганізацыі “Creative Commons” у Беларусі, кіраўнікі і спецыялісты ўстаноў культуры і адукацыі. Удзельнікі круглага стала абмяркуюць пытанні, якія ўзнікаюць у паўсядзённай дзейнасці інфармацыйных устаноў у галіне аўтарскага і сумежных правоў.

А 15-й гадзіне ў галерэі "Лабірынт" (3-ці паверх) пройдзе культурна-асветніцкая акцыя "Майстры беларускай культуры. Яўген Глебаў”, прысвечаная творчай спадчыне Яўгена Аляксандравіча Глебава, кампазітара, народнага артыста БССР і СССР.

Сярод ганаровых гасцей мерапрыемства – Ларыса Васільеўна Глебава, захавальніца музычнай спадчыны кампазітара, якая перадала правы на выкарыстанне электронных копій рукапісаў аўтара ў электроннай бібліятэцы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

У рамках мерапрыемства будзе прэзентаваны электронны рэсурс “Майстры беларускай культуры. Яўген Глебаў”, дзе сабраны копіі ўнікальных нотных рукапісаў аўтара. Тут прадстаўлена ўся разнастайнасць музычных жанраў: ад песні і эстраднай п'есы да сімфоніі і канцэрта.

Музыка Яўгена Глебава заваявала велізарную папулярнасць і заслужана атрымала шырокае прызнанне. Таленавіты кампазітар стварыў дзве оперы (“Твая вясна”, “Майстар і Маргарыта”), шэсць балетаў (“Мара”, “Альпійская балада”, “Выбранніца”, “Курган”, “Тыль Уленшпігель”, “Маленькі прынц”), сімфоніі (Першая “Партызанская”, “Альпійская сімфонія-балада” і інш.), фартэпіянную музыку (“Першы вальс”, “Фантастычныя танцы” і інш.), а таксама працаваў у розных жанрах.

Наведвальнікі акцыі пачуюць урыўкі з музычных твораў кампазітара ў выкананні навучэнцаў дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 10 імя Я.А. Глебава.

Балеты Яўгена Глебава, пастаўленыя на сцэнах Вялікага тэатра ў Маскве і Марыінскага тэатра ў Санкт-Пецярбургу, захаплялі і гледачоў Фінскай нацыянальнай оперы ў Хельсінкі. Новая рэдакцыя балета “Тыль Уленшпігель”, створаная кампазітарам сумесна з харэографам Валянцінам Елізар'евым для Марыінскага тэатра пад назвай “Легенда пра Уленшпігеля”, была прадстаўлена на сцэне Вялікага тэатра оперы і балета ў Мінску.

У рамках акцыі наведвальнікі таксама змогуць азнаёміцца з кніжнай выстаўкай, на якой будуць прадстаўлены матэрыялы з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – асобныя выданні пра жыццё і творчасць Я. Глебава, зборнікі яго музычных твораў і інш.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам