ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Поліфанія
Кніжная спадчына Радзівілаў

Круглы стол, прысвечаны юбілею “Беларускага гістарычнага часопіса”

Круглы стол, прысвечаны юбілею “Беларускага гістарычнага часопіса”
Іншыя навіны

11 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшло пасяджэнне круглага стала, прысвечанае 20-годдзю з дня выхаду ў свет першага нумара “Беларускага гістарычнага часопіса”.


Круглы стол быў арганізаваны выдавецтвам “Пачатковая школа” і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

“Беларускі гістарычны часопіс” – адзіны ў Рэспубліцы Беларусь штомесячны навукова-тэарэтычны, навукова-метадычны ілюстраваны часопіс па гістарычных навуках і методыцы выкладання гісторыі для ўсіх тыпаў навучальных устаноў. Выдаецца з сакавіка 1993 года. Заснавальнікамі часопіса з’яўляюцца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, выдавецтва “Пачатковая школа”, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Інстытут гісторыі НАН Беларусі.

Галоўныя мэты часопіса – садзейнічаць выхаванню патрыятызму праз грунтоўнае вывучэнне гісторыі Беларусі ў кантэксце гісторыі еўрапейскай і сусветнай цывілізацый, папулярызацыі гістарычных ведаў.

За 20 гадоў існавання часопіса выпушчаны 164 нумары агульным тыражом каля 400 000 экземпляраў. У часопісе друкуюцца навуковыя, навукова-папулярныя, метадычныя матэрыялы па гісторыі Беларусі і ўсеагульнай гісторыі. Часопіс уключаны ў пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў. У ім друкаваліся артыкулы даследчыкаў больш чым з 20 краін свету, у тым ліку Вялікабрытаніі, Германіі, ЗША, Кітая, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Сірыі, Украіны, Францыі i інш.

У пасяджэнні круглага стала ўзялі ўдзел вядомыя грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, арганізатары гістарычнай навукі i адукацыі, беларускія гісторыкі.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам