ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Як стаць чытачом “алмаза ведаў”? Глядзіце ў праграме “Пін_код”
"СБ – Беларусь сегодня": пра Нацыянальную бібліятэку ў матэрыялах галоўнай газеты краіны

Культурна-асветніцкая акцыя ў рамках Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права

Культурна-асветніцкая акцыя ў рамках Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права
Іншыя навіны

17 красавіка ў бібліятэцы адбылася культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Алоўнікаў”, прысвечаная творчасці вядомага беларускага кампазітара, народнага артыста БССР.

Уладзімір Алоўнікаў – аўтар шматлікіх музычных твораў, стваральнік песень “Радзіма мая дарагая”, “Лясная песня”, “Песня пра Мінск” і шэрагу іншых. Мелодыя “Радзіма мая дарагая” была пазыўнымі Беларускага радыё на працягу 30 гадоў. Багатая творчая спадчына У. Алоўнікава вядома не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. У 2019 годзе Беларусь адзначыла 100-гадовы юбілей з дня нараджэння кампазітара.

Галоўнай падзеяй мерапрыемства стала перадача Ігарам Алоўнікавым, сынам кампазітара, правоў на выкарыстанне лічбавых копій рукапісаў нот Уладзіміра Алоўнікава Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў акцыі звярнуўся Раман Матульскі, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, доктар педагагічных навук, прафесар.

Ігар Алоўнікаў, народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, прафесар, расказаў пра жыццё і творчасць бацькі. Удзельнікі акцыі атрымалі ўнікальную магчымасць пачуць музычныя творы кампазітара ў віртуозным выкананні Ігара Алоўнікава.

Цёплымі ўспамінамі пра сяброўства з Уладзімірам Алоўнікавым падзяліліся Віктар Войцік, кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, і Міхаіл Жылюк, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, заслужаны артыст Украіны, саліст Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, дацэнт беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Дырэктар дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 11 імя У.У. Алоўнікава г. Мінска Анатоль Папоў расказаў пра сваё знаёмства з выбітным кампазітарам. Больш за 35 гадоў выхаванцы гэтай школы вучацца любіць, разумець і прафесійна выконваць творы беларускага кампазітара.

На мерапрыемстве прагучалі песні Уладзіміра Алоўнікава “Где-то в посёлке” ў выкананні Аляксандра Церахава (акампанемент: Аляксандр Пясоцкі, Антон Каленік), “Лесная песня” ў выкананні Міхаіла Русіноўскага і Аляксандра Церахава (акампанемент: Ігар Алоўнікаў).

У рамках акцыі госці змаглі азнаёміцца з выстаўкай, на якой былі прадстаўлены матэрыялы пра жыццё і творчасць выдатнага кампазітара з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі выказвае падзяку Ігару Алоўнікаву за каштоўны падарунак для чытачоў бібліятэкі, Кацярыне Дулавай, дырэктару Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, за прадастаўленне арыгіналаў дакументаў Уладзіміра Алоўнікава для стварэння іх лічбавых копій, а таксама ўсім тым, хто прыняў удзел у мерапрыемстве і ўшанаваў памяць вядомага беларускага кампазітара.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам фарміравання электроннай бібліятэкі.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам