ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Пазнавайце Беларусь разам з намі: Тураў, Нацыянальны парк “Прыпяцкі”
Візіт маладых спецыялістаў НББ у бібліятэку Духоўнай акадэміі

Куцеінскія чытанні: на варце духоўнасці і культуры

Куцеінскія чытанні: на варце духоўнасці і культуры
Іншыя навіны

З нагоды 400-годдзя з дня заснавання Куцеінскага мужчынскага манастыра 15 верасня ў Оршы адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Куцеінскія чытанні”.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі выступіла адным з суарганізатараў мерапрыемства і была прадстаўлена трыма дакладчыкамі. Вядучы бібліёграф інфармацыйна-аналітычнага аддзела Ніна Літвінка распавяла на канферэнцыі пра “Арыгінал выдання друкарні ў Любчы (з фондаў Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі)”. У аддаленым фармаце загадчыца сектара навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Таццяна Карнілава прадставіла даклад на тэму “Трыфалагіён 1647 г. у фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”, а вядучы рэдактар выдавецкага аддзела Наталля Анапрэенка распрацавала тэму “Творчая спадчына Максіма Вашчанкі: традыцыі і наватарства”.

2-Kucieinskija_chytanni.jpg

Тэма старадрукаў аказалася надзвычай запатрабаванай і зацікавіла прысутных. У гэты ж дзень сярод іншых урачыстых мерапрыемстваў, калекцыянер Уладзімір Ліхадзедаў перадаў у дар манастыру арыгінальнае выданне Трыфалагіёна (1647 г.).

Можна сказаць, што кнігавыданне ў Куцейне працягваецца і сёння. Так, у межах канферэнцыі адбылася прэзентацыя кнігі “Гісторыя Свята-Багаяўленскага Куцеінскага мужчынскага манастыра (1623–1918 гг.)” манаха Аўраама (Навумчыка). Манаграфія складаецца з трох раздзелаў: пра гісторыю Куцеінскагага манастыра ў складзе Рэчы Паспалітай, гісторыю манастыра ў складзе Расійскай імперыі, асобна пра архітэктуру і святыні гэтага месца. Кніга цікавая не толькі расповедам пра мінулае духоўнага прыстанішча, але і яскрава прадстаўленай карцінай некалькіх гістарычных эпох.

3-Kucieinskija_chytanni.jpg

Шматлікія інтэлектуалы, навукоўцы, рэлігійныя асобы і проста зацікаўленыя людзі сабраліся ў гэты дзень разам, каб быць сведкамі і прадаўжальнікамі добрых традыцый духоўнасці і культуры.

Матэрыял падрыхтаваны Нінай Літвінкай, вядучым бібліёграфам інфармацыйна-аналітычнага аддзела.

Навіны

Вэбінар па фарміраванні электронных калекцый і ролі рэстаўратара пры іх стварэнні

29 Ліс 2023

28 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы адбыўся вэбінар са спецыялістамі абласных бібліятэк Беларусі па пытаннях фарміравання электронных калекцый НББ для публічнага доступу і ролі рэстаўратара пры іх стварэнні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

XXVII Міжнародная канферэнцыя і выстава “LIBCOM: Інфармацыйныя тэхналогіі, камп’ютарныя сістэмы і выдавецкая прадукцыя для бібліятэк”

28 Ліс 2023

19–24 лістапада ў г. Суздалі Уладзімірскай вобласці Расійскай Федэрацыі адбылася XXVII Міжнародная канферэнцыя і выстава “LIBCOM: Інфармацыйныя тэхналогіі, камп’ютарныя сістэмы і выдавецкая прадукцыя для бібліятэк”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Дыскусійная пляцоўка па праекце новай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі

28 Ліс 2023

28 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылася дыскусійная пляцоўка з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і палітычных партый пад старшынствам дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Вальфовіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Рэсурсы па эканамічнай бяспецы – першакурснікам МІПСА

28 Ліс 2023

24 лістапада студэнты першага курса спецыяльнасці “эканамічная бяспека” вывучалі інфармацыйныя рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва Міжнароднага ўніверсітэта МІПСА і галоўнай бібліятэкі краіны.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Механізмы процідзеяння сучаснаму рабству

28 Ліс 2023

З 28 лістапада па 13 снежня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстава “Механізмы процідзеяння сучаснаму рабству”, прысвечаная Міжнароднаму дню барацьбы за адмену рабства.

Кніжныя выстаўкі

Ідэі ад Нацыянальнай бібліятэкі: што падарыць бацькам на Новы год

27 Ліс 2023

Вашы сямейныя відэаархівы атрымаюць сучаснае абнаўленне, стануць даступныя і напоўняць навагодні вечар ва ўтульным коле сям’і цеплынёй прыемных успамінаў!

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам