ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"
У Мінску ўстаноўлена мемарыяльная дошка Васілю Быкаву
Напрыканцы лета ў Выдавецкім доме “Звязда” пабачылі свет тры кнігі

Кузьма Чорны і тэатральнае мастацтва

Кузьма Чорны і тэатральнае мастацтва
Іншыя навіны

У гісторыі беларускага тэатральнага мастацтва важнай датай з’яўляецца 14 верасня 1920 года – дзень урачыстага адкрыцця Беларускага дзяржаўнага тэатра (цяпер Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы). Напярэдадні 100-годдзя тэатра мы вырашылі раскрыць тэатральныя старонкі віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, прымеркаванага да 100-годдзя літаратурнага аб’яднання “Маладняк” (1923–1928).

Пісьменнікі-маладнякоўцы не толькі цікавіліся тэатрам, пісалі драматычныя творы, але і прымалі самы непасрэдны ўдзел у тэатральным жыцці Беларусі. Сярод іх быў Кузьма Чорны, 120-годдзю якога прысвечаны асобны раздзел праекта. Пісьменнік неаднаразова выступаў у друку па праблемах, звязаных з паляпшэннем жыццядзейнасці беларускіх тэатраў, прымаў актыўны ўдзел у рэспубліканскай тэатральнай дыскусіі канца 1920-х гг. і выказаў свае назіранні ў артыкулах “Заўвагі пра драматургію”, “Тэатр з будучыняй”, “Творчая ўдача тэатра: уражанні гледача” і іншых. Хутка пад уплывам Кузьмы Чорнага многія беларускія празаікі і паэты сталі пісаць творы для сцэны.

Асобныя старонкі творчасці пісьменніка звязаны з яго супрацоўніцтвам з Беларускім дзяржаўным тэатрам (з 1926 г. БДТ-1): рэжысёрам Львом Літвінавым і вядомымі акцёрамі, выканаўцамі галоўных роляў у п’есах Чорнага: Уладзімірам Уладамірскім, Генрыхам Грыгонісам, Ірынай Ждановіч, Леанідам Рахленкам, Глебам Глебавым і іншымі.

U-Uladamirski.jpg
У. Уладамірскі ў ролі Леапольда Гушкі. 
Спектакль “Бацькаўшчына”. 
Пастаноўка Л. Літвінава. БДТ-1. 1932 г. 
Фота з архіва М. Герасімовіча. НББ

H-Hryhonis.jpg
Заслужаны артыст БССР Г. Грыгоніс у ролі Мазавецкага. Спектакль "Бацькаўшчына". 
Пастаноўка Л. Літвінава. 
БДТ-1. 1932 г. 
З фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры

Цікавае сцэнічнае жыццё атрымала п’еса Кузьмы Чорнага “Бацькаўшчына”, якая ўпершыню была пастаўлена рэжысёрам Л. Літвінавым 7 лістапада 1932 г. на сцэне БДТ-1.

Backauschyna.jpg
Сцэна са спектакля “Бацькаўшчына”. Пастаноўка Л. Літвінава. БДТ-1. 1932 г. Аўтар фота Л. Лабада.
З фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры

Спектакль меў поспех у мінчан, а пасля быў паказаны ў Маскве і на Украіне падчас летніх гастроляў тэатра ў 1933 г. Чорнага віншавалі не толькі акцёры, пісьменнікі, але і простыя гледачы. Яго выклікалі на сцэну пасля спектакля і дружна яму апладзіравалі. Ён гаварыў, што такое задавальненне можна мець толькі ў тэатры. Высока ацэньваў Кузьма Чорны майстэрства акцёраў БДТ-1, вельмі падабалася яму выкананне Генрыхам Грыгонісам героя Мазавецкага, Уладзімірам Уладамірскім – Леапольда Гушкі, Глебам Глебавым – Паўла Няміры.

П’есы Кузьмы Чорнага выконваліся і пазней на сцэне БДТ-1. Так, у пачатку 1941 г. гледачы пабачылі пастаноўку “Ірынкі”, але спектакль называўся “У апошнюю ноч”. Пасля смерці пісьменніка неаднаразова ладзіліся тэлеспектаклі яго твораў з удзелам лепшых акцёраў тэатра: Стэфаніі Станюты, Уладзіміра Дзядзюшкі, Здзіслава Стомы, Галіны Макаравай, Генадзя Гарбука і іншых.

Больш падрабязна пра сцэнічнае жыццё твораў пісьменніка чытайце ў матэрыяле “Спадчына Кузьмы Чорнага ў тэатральным мастацтве” ў раздзеле, прысвечаным празаіку ў рамках віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”.

Раздзел на беларускай версіі партала, прымеркаваны да 120-годдзя Кузьмы Чорнага, быў прэзентаваны Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі ў чэрвені, калі мы адзначалі юбілей пісьменніка. Цяпер ён даступны і на рускамоўнай старонцы інтэрнэт-партала бібліятэкі.

Сачыце за навінамі! Да новых сустрэч!

Матэрыял падрыхтаваны інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

22–28 красавіка 1944 года. 19 тыдняў да вызвалення

23 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам